Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Вырушыла пілігрымка Нарач-Будслаў |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 29.06.2011 19:30 |
|
На пачатку адбылася святая Імша, якую цэлебраваў айцец Аркадзь Куляха OCD, духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Пасля Імшы амаль 250 пілігрымаў вырушылі з Нарачы. Узрост удзельнікаў — ад 5 да 60 гадоў. Кожны з іх хоча данесці свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


29 чэрвеня 2011 г. распачалася XVI пешая пілігрымка Нарач-Будслаў, у якой бяруць удзел вернікі з парафій Нарачы, Канстанцінава, Свіра, Шэметава, Мядзела. Да іх далучыліся 54 пігрымы з Гудагая, якія ўжо трэці дзень у дарозе.
для друку