Сустрэча, прысвечаная асобе бл. Яна Паўла ІІ, адбылася ў Нарачы |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
27.10.2011 11:14 |
Выхаванцы семінарыі, прадстаўляючы творы благаслаўлёнага Яна Паўла II, запрасілі ўдзельнікаў услухацца ў разважанні і малітвы Святога Айца. У святкаванні прымалі ўдзел таксама выкладчыкі семінарыі ў Пінску, айцы і браты кармэліты, семінарысты і шматлікія госці. Кульмінацыйным момантам святочнага дня была супольная Эўхарыстыя. Гамілію прамовіў а. Аркадзь Куляха OCD. «Благаслаўлёны навучаў, што дарогай Касцёла з’яўляецца чалавек, — падкрэсліў а. Куляха. — А дарогай чалавека з’яўляецца ніхто іншы, як Хрыстус». Закранаючы галоўныя аспекты вучэння Яна Паўла II, святар узгадаў яго прыклад як вернага хрысціяніна, а таксама простую жыццёвую паставу Папы. «Хоць ён быў так высока ўзняты, аднак застаўся чалавекам простым і адкрытым. Узвысіўся ж у велічы праз тое, што застаўся самім сабой», — адзначыў а. Куляха. Раман Суша |
Фотарэпартаж |