Апостальcкі нунцый у Беларусі наведаў анкалагічна хворых дзяцей |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
14.10.2011 15:33 |
У першыя дні прабывання ў Беларусі новапрызначаны Апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў хворых на анкалогію дзяцей. 13 кастрычніка 2011 г. іерарх пабываў у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі і гематалогіі і Дзіцячым сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі (в. Ляскоўка). «Я ў Беларусі ўсяго толькі тры дні і сваё прабыванне вырашыў распачаць з наведвання хворых дзяцей, таму што лічу гэта своеасаблівым знакам павагі да цярпення беларускага народа, — адзначыў іерарх. — Пакуты больш за ўсё праяўляюцца ў дзецях. Яны церпяць моўчкі, безабаронна». Арцыбіскуп гутарыў з медперсаналам і дзяцьмі, прычым да кожнага імкнуўся знайсці свой падыход: з кімсьці паразмаўляць пра планы на будучыню, а з кімсьці проста пагуляць. Іерарх адзначыў, што ў абодвух установах атмасфера вельмі прыемная, што, напэўна, садзейнічае выздараўленню дзяцей. Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці прыбыў у нашу краіну 10 кастрычніка 2011 г. На гэтую пасаду іерарх быў прызначаны Святым Айцом Бэнэдыктам XVI 16 ліпеня 2011 г. |
Фотарэпартаж |