Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ва Уздзе адбылася аплатковая сустрэча для руху «Equipes Notre-Dame»
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
19.12.2011 12:20

17 снежня 2011 г. у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе адбылася аплатковая сустрэча для руху «Equipes Notre-Dame». На сустрэчу з’ехаліся сем’і і духоўныя дарадчыкі руху з розных куткоў нашай краіны.

Распачалася сустрэча адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту, падчас якой кожны мог пабыць сам-насам з Езусам, выказаць Яму сваю ўдзячнасць, падзяліцца радасцю, проста паразмаўляць з жывым Богам. Затым адбылася святая Імша ў інтэнцыі сем’яў руху, а таксама ў інтэнцыі ксяндза Эрвіна, які, на жаль, развітваецца з рухам з прычыны ад’езду на новае месца служэння ў Германію.

Пасля літургіі ўдзельнікі руху, а таксама госці перайшлі ў будынак старога касцёла (цяперашні раённы дом культуры), дзе і адбылося дзяленне аплаткай. Усмешкі, радасныя твары — усё было прасякнута надыходзячым святам. Разам з кавалкам белага хлеба прысутныя дзяліліся часцінкай свайго сэрца, якое маленькі Езус гатовы напаўняць сваімі ласкамі кожнаму, хто гэтага шчыра жадае. Не абышлося і без святочнага стала, за якім панавала сяброўская атмасфера. Была і «шоў-праграма», гульні, конкурсы, забавы, за якімі кожны, незалежна ад узросту, мог цудоўна правесці час.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.