Негарэлае: пешшу на Пасхальную вігілію |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
11.04.2012 12:04 |
Першая пілігрымка з маладой парафіі Перамянення Пана ў Негарэлым адбылася ў Вялікую суботу. Паколькі касцёл у Негарэлым толькі будуецца (зараз вернікі збіраюцца ў сутарэнным памяшканні жылога дома, дзе Пасхальную вігілію святкаваць немагчыма), парафіяне ў Вялікую суботу адправіліся ў касцёл Узвышэння Крыжа Святога ва Уздзе — на машынах або на аўтобусе. А шэсць чалавек вырашылі адлегласць у 20 км пераадолець пешшу. У апошні момант да пілігрымкі далучыўся сёмы чалавек — вернік навагрудскай парафіі, якому, дарэчы, за дзень да пілігрымкі знялі гіпс з нагі пасля пералому. Найменшы ўдзельнік меў 9 гадоў. Старэйшаму — 74 і ў дадатак некалькі аперацый на сэрцы, а таксама кардыястымулятар. У 13 гадзін пасля малітвы ў капліцы, узяўшы крыж, пілігрымы вырушылі ў дарогу. Ішлі ў інтэнцыі падзякі за касцёл, які будуецца, за пробашча айца Дзяніса Шастаковіча MSF. Перапрашалі Бога за грахі, мелі і асабістыя просьбы да Пана. Час у дарозе ішоў непрыкметна: Ружанец, Навэнна да Божай Міласэрнасці, літаніі, спевы — славілі Бога ад усяго сэрца. На аўтобусных прыпынках рабілі кароткі адпачынак, падчас якога таксама праслаўлялі Пана спевамі. |
Фотарэпартаж |