18 снежня 2010 г. у парафіі Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Дзяржынскі дэканат) адбылася сустрэча сямейнага руху END (Equipes Notre-Dame). У сустрэчы ўдзельнічалі сем’і з розных куткоў Беларусі: Узды, Мінска, Лагойска, Нясвіжа, Клецка, Гарадзеі і іншых, а таксама святары і сёстры законныя, адказныя за духоўнае кіраўніцтва руху.
Сустрэча распачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Затым адбылася святая Імша, пасля якой удзельнікі сустрэчы накіраваліся ў будынак клуба, у якім размяшчаўся касцёл з 1798 па 1930 г. Там прысутныя дзяліліся аплаткам, частаваліся, удзельнічалі ў конкурсах, спявалі і слухалі вершы, якія чыталі дзеці.
Рух END — міжнародны рух сужэнскай духоўнасці, які існуе ў нашай краіне з 2004 г. За перыяд сваёй дзейнасці рух аказаў дапамогу многім сем’ям з усёй Беларусі. Усе, хто цікавіцца дзейнасцю руху, могуць звяртацца да кс. Эрвіна Вячорка MSF, пробашча парафіі Святой Тройцы ў Клецку.
|