На ўрачыстасці ў Будслаў прымае шматлікіх гасцей і пілігрымаў
не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы. Для зручнасці вашай увазе прадстаўляем план
размяшчэння аб’ектаў падчас святкавання ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай.
еЗаўвагі:
даезд
для аўтобусаў з арганізаванымі групамі пілігрымаў пажылога ўзросту або
інвалідамі — праз в. Крывічы (гл. мапу і план размяшчэння);
праезд
на стаянку для аўтамабіляў святароў — праз в. Крывічы (гл. мапу і план
размяшчэння). Права ўезду дае апранутая душпастырам сутана ці хабіт;
будуць
устаноўлены турнікеты і праводзіцца дагляд металашукальнікамі.
Забараняецца мець пры сабе рэжучыя і колючыя прадметы;
святароў, якія арганізоўваюць пешыя пілігрымкі, просім кантактаваць з а. кусташам Віктарам Бурлакам OFM (+375 29 690 13 73). Па гэтым тэлефоне можна атрымаць любую падрабязную інфармацыю.