| Разам будаваць Божае Валадарства: Мітрапаліт Кандрусевіч асвяціў вуглавы камень пад будаўніцтва касцёла ў Магілёве | 
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія | 
| 17.06.2012 18:55 | 
| 
 
 У гаміліі арцыпастыр адзначыў, што асвячэнне вуглавога каменя — «знак таго, што ў старажытным горадзе над Дняпром паволі з’яўляецца яшчэ адно месца спаткання чалавека з Богам». «Будуецца новы касцёл, адначасова пры гэтым будуецца і жывы Касцёл як народ Божы, якім вы з’яўляецеся», — падкрэсліў Мітрапаліт. Іерарх прапанаваў вернікам паразважаць над евангельскім урыўкам гэтага дня, у якім Хрыстус распавядае прытчу аб сейбіце і гарчычным зерні. «З малога насення вырастае вялікі ўраджай. Падобна і ў жыцці чалавека. Малыя акты вядуць да вялікіх вынікаў. Нездарма кажуць, што замест таго, каб праклінаць цемру, лепш запаліць свечку. Акты любові да бліжняга, прабачэнне і бескарысная дапамога могуць учыніць вельмі шмат, калі не адразу, то на працягу часу», — адзначыў Мітрапаліт.  | 
| Фотарэпартаж | 


17 чэрвеня 2012 г. у Магілёве адбылося асвячэнне вуглавога каменя пад будаўніцтва касцёла св. Антонія. Асвячэнне здзейсніў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
 для друку