Законнікі і законніцы Магілёўшчыны адзначылі Дзень кансэкраванага жыцця |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
|
06.02.2013 11:36 |
5 лютага ў парафіі Cв. Антонія ў Магілёве сабраліся на малітву з нагоды Дня кансэкраванага жыцця законнікі і законніцы, якія служаць на Магілёўшчыне. На сустрэчу прыбылі сёстры дамініканкі з Бабруйска, сёстры місіянеркі Святой Сям’і і сёстры ад Анёлаў, якія працуюць у Магілёве, кансэкраваная дзева, прадстаўнікі мужчынскіх ордэнаў — айцы піяры з Чавусаў і айцы дамінікане з Магілёва.
У парафіі гасцей прымалі місіянеры кларэтыны. Сустрэча пачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Пасля адбылася святая Імша, якую ўзначаліў а. Ежы Вежхоўскі CMF і падчас якой кансэкраваныя асобы аднавілі манаскія абяцанні.
У гаміліі а. Раман Шульц OP звярнуў асаблівую ўвагу на цесную сувязь кансэкраваных асобаў з Хрыстом. Законнікі і законніцы, па словах святара, павінны так палюбіць Езуса, каб прагнуць частай сустрэчы з Ім на адарацыі. Пасля літургіі сустрэча працягвалася за супольным сталом, што, як і супольная малітва, з’яўляецца неад’емнай часткай манаскага жыцця. А. Віталій Чабатар CMF
|
Фотарэпартаж |