«Людзі, якія вакол вас, чакаюць любячай прысутнасці, знакаў даверу ў чалавечых адносінах, надзеі на тое, што адзінства магчымае», — адзначаецца ў пасланні камісіі па справах духавенства і кансэкраваных асобаў епіскапату Італіі на Дзень малітваў аб святасці кансэкраванага жыцця, які будзе адзначацца 2 лютага.
Дакумент звернуты не толькі да кансэкраваных асобаў, але і «да ўсіх хрысціян, у імкненні ўсё больш садзейнічаць разуменню і ўдзячнасці Богу за жыццё, прысвечанае Яму».
Зыходзячы з кантэксту Года веры і нядаўняга Сіноду Біскупаў па новай евангелізацыі, пасланне нагадвае аб асноўных напрамках дзейнасці кансэкраваных асобаў: катэхізацыі, хрысціянскім выхаванні, ініцыятывах па служэнні сям’і. Таксама адзначаецца, што гэтае служэнне павінна абвяшчаць міласэрнасць, спрыяць справядлівасці, міру, салідарнасці і пошуку Бога іншымі людзьмі.
Біскупы Італіі адзначаюць, што кансэкраваныя асобы «пакліканы стаць знакам любові і ласкі Божай, пачынаючы з першага кантакту з людзьмі, якіх сустракаюць». «Будзьце (…) прысутнасцю сапраўднай чалавечнасці там, дзе вы служыце, — нават калі гэта патрабуе ісці супраць цячэння», — заклікаюць іерархі ў дакуменце, які цытуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё. (AG)
|