Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Несці добрую вестку: святая Імша Хрызма прайшла ў Магілёве
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
26.03.2013 18:17
У катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Марыі Панны і св. Станіслава ў Магілёве 26 сакавіка прайшла Імша Хрызма. У набажэнстве, якое цэлебраваў арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прынялі ўдзел святары з Магілёва і найбольш аддаленых дэканатаў магілёўскага рэгіёна, у тым ліку, пробашч з Мсціслава.
Імша Хрызма ў магілёўскай катэдры стала першай часткай сустрэчы Мітрапаліта са святарамі архідыяцэзіі падчас Вялікага тыдня: асноўная Імша Хрызма з удзелам духоўных і кансэкраваных асобаў пройдзе ў Мінску ў Вялікі чацвер 28 сакавіка.

Імша Хрызма ў Магілёве прайшла ў вельмі цёплай атмасферы. Акрамя святароў і кансэкраваных асобаў у святой Імшы прынялі ўдзел шматлікія вернікі, а таксама дзеці.

«Гэта вельмі добра, што арцыпастыр прыехаў у Магілёў, дзе прайшла Хрызма, бо, на жаль, не ва ўсіх святароў нашага рэгіёну атрымалася б прыбыць у мінскую катэдру ў гэты чацвер, — распавёў Catholic.by вікарый магілёўскай катэдры кс. Віталій Бурко. — Прысутнасць Мітрапаліта Кандрусевіча была добрым прыкладам і стымулам для ўзмацнення веры ў першую чаргу для нашых, таму што гэта заўжды вялікая радасць, калі да нас прыязджае Мітрапаліт».

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прамаўляючы да святароў, зазначыў, што «адна з асноўных задач для духоўных асобаў — несці людзям добрую вестку: быць бліжэй Бога і адначасова быць бліжэй да людзей».

Ілья Лапато OCDS

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме