| Моладзь магілёўскай парафіі завітала са спектаклем у дзіцячы дом |
| Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
| 15.01.2013 12:11 |
|
Вялікая дзіцячая сям’я на чале з дырэктарам Наталляй Кардаш сустракала сваіх гасцей на ганку. Выхаванцы гэтай установы — выключна дзяўчаты. Дзеці заўсёды вераць у цуд і чакаюць яго, і агляд спектакля з гісторыі Бэтлеема даў ім магчымасць перанесціся ў часы пачатку новай эры — Нараджэння Хрыста — і зразумець сэнс таго вялікага падарунку, які зрабіў Пан Бог для чалавецтва, — Нараджэння Збаўцы. |
| Фотарэпартаж |


11 студзеня моладзь магілёўскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі наведала гарадскі дзіцячы дом №1. Маладыя вернікі парадавалі дзяцей спектаклем на тэму Божага Нараджэння.
для друку