Біскуп Антоній Коша ў Браславе: сёння свет патрабуе сведчання Божай любові |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
22.08.2010 00:26 |
У гаміліі біскуп Антоній Коша адзначыў, што гэты год, які прайшоў пасля каранацыі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, стаў для мясцовай супольнасці часам асаблівай блізкасці з Марыяй, часам малітвы і ціхага сузірання перад яе абліччам. Па словах іерарха, тут, у Браславе, добра адчуваецца, як Бог палюбіў чалавека. «А нашае заданне — быць на зямлі сведкамі Божай любові. Менавіта сёння неабходна гэтае сведчанне, калі людзі страчваюць надзею на лепшае жыццё», — дадаў біскуп з Малдовы. Іерарх заклікаў мясцовых вернікаў молячыся праз заступніцтва Маці Божай Валадаркі Азёраў прасіць не толькі за сябе і сваіх блізкіх, але за ўсіх людзей. Святар заахвоціў да няспыннай малітвы аб міры і згодзе паміж людзьмі, аб узаемным прабачэнні, любові і дабрыні. Біскуп Антоній Коша нагадаў, што Марыя, якая ўважліва слухала Божае слова і жыла ім, з’яўляецца прыкладам паводзінаў сапраўднага хрысціяніна: жыць паводле Евангелля і наследаваць Яе Сына. |
Фотарэпартаж |