Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| Свята кветак у Слабодцы | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 03.06.2011 11:28 | 
|  1 чэрвеня 2011 г., у Міжнародны дзень абароны дзяцей, у парафіі Божага Провіду ў Слабодцы (Віцебская дыяцэзія, Браслаўскі дэканат) адбылося «Свята кветак». Дзеці прынеслі на святую Імшу, што спецыяльна цэлебравалася ў іх інтэнцыі, букеты палявых кветах, якія пасля ў працэсіі склалі да алтара. Малітва падчас літургіі ў гэты дзень была скіравана за дзяцей слабодскай парафіі, якіх толькі на заняткі рэлігіі наведваецца каля 150 чалавек. Дзеці падрыхтавалі літургію слова і адмысловыя спевы, якія выконвалі ў гітарным суправаджэнні моладзевага гурта «Рамонкі».  Пасля святой Імшы яе маленькія ўдзельнікі накіраваліся на бераг возера, дзе іх чакалі конкурсы, гульні і вогнішча з каўбаскамі. Свята ў Слабодцы было радасным і запамінальным. | 
| Фотарэпартаж | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					











 для друку
 для друку
