У слабодскай парафіі збіраюць цукеркі для дзяцей з дзіцячага дома |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
24.02.2012 12:00 |
«Карытас» парафіі Божага Провіду ў Слабодцы распачаў акцыю «Дзелімся любоўю з дзецьмі». Мэтай акцыі з’яўляецца збор на працягу Вялікага посту цукерак для дзяцей з дзіцячага дома. Многія вернікі робяць розныя пастановы на час Вялікага посту, каб перажыць гэты перыяд плённа, гартуючы свой дух, пазбаўляючыся ад дрэнных схільнасцяў і звычак, удасканальваючыся ў пабожных практыках і паглыбляючы сваё духоўнае жыццё. Падзяліцца любоўю з дзецьмі, пазбаўленымі бацькоўскага клопату і любові, праз сімвалічны жэст — жменю цукерак, з’яўляецца, магчыма, самым простым учынкам, які пад сілу кожнаму, але радасць на тварах дзяцей і ўсмешкі — лепшая адзнака нават такога простага ўчынку. Гэта ўжо другая падобная акцыя. У мінулым годзе ў Друеўскі дзіцячы дом было перададзена каля двухсот кілаграмаў цукерак, якія назбіралі вернікі падчас Вялікага посту. |
Фотарэпартаж |