Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Святы Айцец: сучасны свет забываецца, што вышэй за логіку і рынак стаіць чалавек і яго годнасць
Святы Айцец
25.05.2013 14:54

25 мая папа Францішак сустрэўся з членамі фонду «Centesimus Annus Pro Pontifice» з нагоды міжнароднай канферэнцыі, якая праходзіла ў Рыме. Святы Айцец звярнуўся да тэмы сёлетняй сустрэчы фонду, якая запрашае «пераасэнсаваць салідарнасць».

 
Папа абмеркаваў праграму свайго прабывання ў Рыа-дэ-Жанейра
Святы Айцец
25.05.2013 12:33

Святы Айцец абмеркаваў падрабязнасці свайго прабывання ў Рыа-дэ-Жанейра на Сусветным дні моладзі. 24 мая, прымаючы мясцовага арцыбіскупа Арані Тэмпесту, які адначасова з’яўляецца старшынёй аргкамітэта гэтага сусветнага форума, папа Францішак размаўляў з ім пра праграму свайго знаходжання ў Бразіліі.

 
Святы Айцец: папросім Бога дапамагчы нашаму нявер’ю
Святы Айцец
25.05.2013 12:24

Новы запіс папы Францішка ў «Твітэры» 25 мая прысвечаны веры і нявер’ю. «Усе мы маем у сваіх сэрцах некаторую прастору нявер’я. Давайце скажам Пану: веру! Дапамажы майму нявер’ю», — так гучаць словы Святога Айца.

 
Папа: гандаль людзьмі — сорам для грамадстваў, якія называюць сябе цывілізаванымі
Святы Айцец
24.05.2013 16:09

Гандаль людзьмі — сорам для нашых грамадстваў, якія называюць сябе цывілізаванымі, — адзначыў папа Францішак падчас сустрэчы з членамі ХХ Пленарнай асамблеі Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў. Святы Айцец прыняў іх на аўдыенцыі 24 мая.

 
Папа Францішак: патрэбна малітва адважная, моцная і настойлівая
Святы Айцец
24.05.2013 14:21

Пра важнасць малітвы напісаў папа Францішак у «Твітэры» 24 мая. «Цуды здараюцца. Аднак малітва неабходная! Малітва адважная, моцная і настойлівая, а не фармальная», — так гучаць словы Святога Айца.

 
Святы Айцец моліцца за католікаў Кітая
Святы Айцец
24.05.2013 13:48

«У свята Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў я далучаюся да католікаў у Кітаі, якіх давяраю апецы Маці Божай з Шэшан, і малюся за іх», — так гучыць новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры».

 
Папа да біскупаў Італіі: адкінем любыя формы пыхі, каб пахіліцца над тымі, каго Пан нам даверыў
Святы Айцец
24.05.2013 13:33

Быць сапраўднымі пастырамі, якія ідуць побач са сваім статкам, заклікаў папа Францішак італьянскіх біскупаў. 23 мая епіскапат краіны прыняў удзел у малітоўнай сустрэчы са Святым Айцом у базыліцы св. Пятра.

 
Святы Айцец наведае Асізі
Святы Айцец
23.05.2013 19:58

4 кастрычніка папа Францішак наведае Асізі. Аб гэтым паведаміла мясцовая дыяцэзія на сваёй інтэрнэт-старонцы. Інфармацыю пацвердзіў кс. Фэдэрыко Ламбардзі, кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы.

 
Пантыфік зацвердзіў кардынала Валіні Папскім вікарыем для Рымскай дыяцэзіі
Святы Айцец
23.05.2013 15:56

Святы Айцец Францішак зацвердзіў кардынала Агасціно Валіні Папскім вікарыем для Рымскай дыяцэзіі. Іерарх выконваў гэтую функцыю з 27 чэрвеня 2008 г., калі быў прызначаны Бэнэдыктам XVI, але новаабраны Пантыфік, як біскуп Рыма, павінен быў пацвердзіць яго паўнамоцтвы.

 
Святы Айцец: ці бярэм мы з сабою вестку Евангелля?
Святы Айцец
23.05.2013 12:33

Евангеллю прысвечаны новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры» 23 мая. «Ці бяру я евангельскую вестку прымірэння і любові ў месцы, дзе жыву і працую?» — над такім пытаннем запрасіў задумацца вернікаў Папа.

 
Папа заклікаў маліцца за кітайскіх католікаў
Святы Айцец
22.05.2013 13:51

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 22 мая папа Францішак заклікаў вернікаў усяго свету маліцца за Касцёл у Кітаі. Пантыфік нагадаў, што 24 мая будзе адзначацца ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў, якая ўшаноўваецца ў санктуарыі Шэшан у Шанхаі.

 
Святы Айцец: Евангелле — гэта любоў, якая паходзіць ад Бога
Святы Айцец
22.05.2013 13:31

Значэнню Евангелля прысвяціў папа Францішак свой новы запіс у «Твітэры» 22 мая. «Жыць згодна з Евангеллем азначае змагацца з эгаізмам. Евангелле — гэта прабачэнне і мір; гэта любоў, якая паходзіць ад Бога», — так гучаць словы Святога Айца.

 
Прэфект Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры: Папа клапоціцца і пра ненароджаных дзяцей
Святы Айцец
22.05.2013 11:34

«Папа Францішак нагадвае, што мы павінны быць побач з беднымі. Відавочна, што з гэтай яго любові не выключаюцца ненароджаныя дзеці», — адзначыў кардынал Рэйманд Бёрк, прэфект Найвышэйшага Трыбуналу Апостальскай Сігнатуры. У размове з агенцтвам CNS іерарх пракаментаваў візіт Пантыфіка ў ватыканскі дом для бедных «Дар Марыі», які адбыўся 21 мая.

 
Папа наведаў дом для бедных: вы, бедныя, з’яўляецеся дарам для Касцёла
Святы Айцец
21.05.2013 21:16

«Вы, бедныя, з’яўляецеся дарам для Касцёла, бо паказваеце нам, што ў кожным чалавеку можна ўбачыць аблічча Пана», — з такімі словамі звярнуўся папа Францішак да бедных, якія атрымліваюць дапамогу ў доме «Дар Марыі» (Dono di Maria) на тэрыторыі Ватыкана. 21 мая Святы Айцец наведаў гэтую ўстанову.

 
Пантыфік скіраваў ліст маладым вязням у Каліфорніі
Святы Айцец
21.05.2013 15:44

Папа Францішак выслаў ліст да маладых вязняў у Каліфорніі (ЗША), у якім паабяцаў маліцца за іх. Як паведамляе Rome Reports, фота Святога Айца, на якіх ён абмыў ногі жыхарам калоніі для непаўналетніх у Рыме ў Вялікі чацвер, узрушылі вязняў у Лос-Анджэлесе, і яны скіравалі ліст Пантыфіку, падзякаваўшы яму за гэты ўчынак і просячы аб малітве.

 
<< Першая < Папярэдняя 161 162 163 164 165 166 167 168 169 170 Наступная > Апошняя >>

Старонка 167 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.