2 чэрвеня, пасля малітвы «Анёл Панскі», папа Францішак звярнуўся да вернікаў з заклікам малітоўна падтрымаць сірыйскі народ, які ўжо больш за два гады пакутуе ад войнаў і насілля. Таксама Пантыфік звярнуўся да чалавечнасці выкрадаўцаў двух іерархаў у Сірыі.
31 мая ў капліцы Дома св. Марты папа Францішак сустрэўся з групай цяжка хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў дзіцячым анкалагічным аддзяленні рымскай клінікі «Gemelli». Маленькія госці падарылі Пантыфіку малюнкі гроты лурдскага санктуарыя, які наведалі некалькі тыдняў таму.
Да малітвы за Касцёл заклікаў вернікаў Святы Айцец Францішак у новым запісе ў «Твітэры» 1 чэрвеня. «У гэты Год веры молімся да Пана, каб Касцёл заўсёды мог быць сапраўднай сям’ёй, якая нясе Божую любоў кожнаму», — так гучаць словы Папы.
31 мая папа Францішак прыняў на аўдыенцыі старшыню Генеральнай асамблеі ААН 67-га склікання Вука Ерэміча, які сустрэўся таксама з Дзяржсакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ. Падчасразмовы былі абмеркаваны пытанні, якія ўяўляюць агульную цікавасць, у прыватнасці, якія датычаць вырашэння міжнародных канфліктаў мірнымі шляхамі, асабліва на Блізкім Усходзе, i гуманітарнай сітуацыі, выкліканай гэтымі канфліктамі.
«Уся гісторыя збаўлення — гэта гісторыя таго, як Бог шукае нас: Ён прапануе нам любоў і вітае нас з пяшчотай», — з такімі словамі звярнуўся папа Францішак да вернікаў у «Твітэры». Новы запіс Пантыфіка з’явіўся 31 мая.
30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, папа Францішак узначаліў літургію перад базылікай св. Яна на Латэране. Пасля Імшы адбылася эўхарыстычная працэсія.
30 мая, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, папа Францішак узначаліць Эўхарыстыю перад базылікай св. Яна на Латэране, якая з’яўляецца кафедрай Біскупа Рыма. Затым пройдзе эўхарыстычная працэсія.
Касцёлу як сям’і, створанай паводле Божага плану любові, прысвяціў папа Францішак новы запіс у «Твітэры» 29 мая. «Касцёл нараджаецца з вышэйшага акту любові на крыжы, з адкрытага боку Езуса. Касцёл — гэта сям’я, дзе мы любім і любімыя», — так гучаць словы Пантыфіка.
2 чэрвеня ўпершыню ў гісторыі Касцёла адбудзецца эўхарыстычная адарацыя, якая злучыць базыліку св. Пятра і ўсе катэдры свету. Святы Айцец прапанаваў правесці набажэнства ў дзвюх інтэнцыях, першая з якіх — за Касцёл ва ўсім свеце, у гэты дзень аб’яднаны на адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Папа Францішак моліцца за поспех Эўхарыстычнага кангрэсу, які пройдзе 5–9 чэрвеня ў Кёльне (Германія). Пантыфік паведаміў аб гэтым арганізатарам форума пасля агульнай аўдыенцыі ў мінулую сераду, 22 мая.
28 мая Святы Айцец Францішак звярнуўся ў «Твітэры» да моладзі. «Дарагія маладыя людзі, Касцёл чакае вялікіх рэчаў ад вас і вашай высакароднасці. Не бойцеся ставіць высокія мэты», — так гучаць словы Папы.
Пра план Божай любові да кожнага чалавека напісаў Святы Айцец 26 мая ў «Твітэры». «Кожны раз, калі мы паддаемся эгаізму і кажам „не“ Богу, мы псуем Яго план любові ў адносінах да нас», — так гучаць словы Папы.
26 мая Святы Айцец наведаў парафію Святых Альжбеты і Захарыі, здзейсніўшы такім чынам свой першы пастырскі візіт у рымскую парафію. У гаміліі Папа звярнуў увагу вернікаў на імкненне Панны Марыі заўсёды дапамагаць ім.
26 мая пасля малітвы «Анёл Панскі» папа Францішак нагадаў аб постаці кс. Джузэпэ Пулізі, забітага ў 1993 г. мафіяй, які ўчора ў Палерма быў беатыфікаваны. Пантыфік нагадаў, што новы благаслаўлёны прысвяціў сябе асаблівым чынам душпастырству моладзі, і менавіта навучанне дзяцей паводле Евангелля і імкненне выцягнуць іх з апраметнай стала матывам забіцця святара мафіяй.
26 мая перад малітвай «Анёл Панскі» папа Францішак разважаў аб таямніцы Найсвяцейшай Тройцы. Пантыфік падкрэсліў вызначальны характар веры ў Трыадзінага Бога ў жыцці кожнага католіка і важнасць Яго пастаяннага пазнання і спасцігання.