Папа Францішак сустрэнецца з сем’ямі, якія прыбудуць з усяго свету ў Рым у рамках пілігрымкі Года веры. Пілігрымка пройдзе 26–27 кастрычніка.
Папа Францішак 19 ліпеня скіраваў ліст вікарнаму біскупу Рыма кардыналу Агасціно Валіні ў сувязі з 70-годдзем бамбардзіроўкі Рыма падчас Другой сусветнай вайны. Пантыфік падкрэсліў драматызм любой вайны, якая «сее смерць і разбурэнне», і прыгадаў постаць Пія ХІІ, якога назваў «айцом спачування і прадбачання».
19 ліпеня папа Францішак наведаў Бэнэдыкта XVI. Святы Айцец папрасіў Пантыфіка на пенсіі аб малітоўнай падтрымцы падчас свайго падарожжа ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі.
19 ліпеня папа Францішак звярнуўся праз «Твітэр» да маладых людзей, якія прымуць удзел у Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра. «Многія з вас ужо прыехалі ў Рыа, іншыя яшчэ прыбудуць. Мы ўбачымся там ужо праз тры дні», — так гучыць запіс Святога Айца.
Святы Айцец Францішак стварыў Папскую рэферэнтную камісію па справах гаспадарча-адміністрацыйных структур Святога Пасаду. Аб гэтым паведаміла Прэс-служба Апостальскай Сталіцы.
Святы Айцец Францішак выказаў спачуванні ў сувязі з аварыяй, што здарылася 17 ліпеня ў Французскай Гвіяне, дзе пацярпелі пілігрымы, якія ехалі на Сусветны дзень моладзі. Папа выказаў свой глыбокі смутак і падтрымку сям’і аднаго загінуўшага юнака і запэўніў пацярпелых у малітве.
18 ліпеня Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з новым запісам у «Твітэры». «У Год веры будзем памятаць, што вера — не наша ўласнасць, але што мы павінны ёю дзяліцца. Кожны хрысціянін з’яўляецца апосталам», — так гучаць словы папы Францішка.
Пра адметныя моманты візіту Святога Айца Францішка на Сусветны дзень моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра распавёў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі. Святар паведаміў, у прыватнасці, пра тое, што падчас палёту адбудзецца сустрэча Пантыфіка з журналістамі, але на гэты раз сустрэча адбудзецца прадугледжвае фармату прэс-канферэнцыі: Папа звернецца да прадстаўнікоў СМІ з прамовай.
Падчас візіту на Сусветны дзень моладзі ў Бразілію Святы Айцец Францішак наведае санктуарый Маці Божай у Апарэсідзе. Менавіта там у 2007 г. пасля візіту Бэнэдыкта XVI кардынал Берголіа, сённяшні Папа, узначаліў камітэт па распрацоўцы выніковага дакумента V Усеагульнай канферэнцыі лацінаамерыканскага епіскапату. У Апарэсідзе штогод збіраюцца каля 8 мільёнаў пілігрымаў, давяраючыся заступніцтву Маці Божай.
Папа Францішак заклікаў католікаў Ірландыі, Шатландыі, Англіі і Уэльса абараняць жыццё ад зачацця да натуральнай смерці. Святы Айцец накіраваў пасланне на «Дзень для жыцця», які штогод адзначаецца на Брытанскіх астравах.
16 ліпеня Святы Айцец звярнуўся да вернікаў з новым запісам у «Твітэры». «Малітва, пакора і міласэрнасць да ўсіх маюць важнейшае значэнне ў хрысціянскім жыцці: гэта шлях да святасці», — так гучаць словы папы Францішка.
Прабыванне Святога Айца Францішка ў летняй рэзідэнцыі Рымскіх Пантыфікаў у Кастэль Гандольфа 14 ліпеня распачалося сустрэчай з мясцовымі супрацоўнікамі і прадстаўнікамі свецкай улады. На падворку Апостальскага палаца Папу прывіталі мясцовы біскуп Марчэла Сэмерара, дырэктар Папскіх віл Саверыл Петрыла і мэр Кастэль Гандольфа Мільвія Манакэзі.
Войска Бразіліі возьме на сябе абавязацельствы па ахове папы Францішка ў Кампус Фідэі ў Рыа-дэ-Жанэйра. Чакаецца, што ў святой Імшы, якая будзе цэлебравацца 28 ліпеня ў Гуараціба самім Пантыфікам, прымуць удзел каля двух мільёнаў чалавек. Гэта стане завяршальнай часткай Сусветнага дня моладзі і папскага візіту ў Бразілію.
Папа Францішак правядзе ў Бразіліі сем дзён. Днямі стала вядома праграма першага выезду Папы за межы Ватыкана. Перадусім Пантыфік прыме ўдзел у Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра. Таксама ў праграме запланавана пілігрымка ў горад Апарэсіду, дзе знаходзіцца другі ў свеце касцёл па велічыні пасля касцёла у нямецкім Падэборне.
Італьянскі часопіс «Vanity Fair» назваў Папу Францішка «Чалавекам года». Пра гэта паведамляе ліпеньская вокладка часопіса. Зазвычай на першай вокладчы часопіс змяшчае фотаздымкі мадэляў у моднай вопрадцы.