Папа Францішак маліўся за загінуўшых і параненых у буйной чыгуначнай аварыі каля Санц’яга-дэ-Кампастэла. Пантыфік, які знаходзіцца ў Бразіліі, быў паінфармаваны аб аварыі і выказаў глыбокі смутак.
Папа Францішак заклікаў да мужнай барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў у Лацінскай Амерыцы, падкрэсліўшы, што гэта зло, якое выклікае насілле, боль і смерць, і таму патрэбны адважныя крокі для яго знішчэння з боку ўсяго грамадства. 24 ліпеня Пантыфік наведаў клініку імя св. Францішка Асізскага ў Рыа-дэ-Жанэйра, якая спецыялізуецца на лячэнні людзей з залежнасцямі, перш за ўсё наркаманаў.
Папа Францішак 24 ліпеня ў межах візіту ў Бразілію наведаў санктуарый Маці Божай у Апарэсідзе. Пантыфік адзначыў, што гэтае месца мае для яго важнае значэнне, паколькі менавіта тут нарадзіўся «Дакумент з Апарэсіды», які «паўстаў са спляцення сустрэчы біскупаў і простай веры пілігрымаў, пад матчынай апекай Марыі». Святы Айцец узначаліў у санктуарыі Імшу.
24 ліпеня Святы Айцец Францішак звярнуўся да моладзі праз «Твітэр» з новым запісам. «Дарагія юнакі і дзяўчаты, Хрыстус верыць у вас і даручае вам сваю місію: ідзіце і навучайце!» — так гучаць словы Папы.
Старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі паведаміў аб некаторых зменах праграмы візіту Святога Айца ў Бразілію. У прыватнасці, да праграмы прабывання Папы ў Рыа-дэ-Жанэйра была дададзена адна сустрэча: 25 ліпеня пасля вяртання з мікрараёну Варжынья, дзе знаходзяцца фавэлы (трушчобы), Пантыфік сустрэнецца ў архікатэдры з бразільскай моладдзю.
Папа Францішак 25 ліпеня сустрэнецца ў Рыа-дэ-Жанэйра з легендамі і зоркамі бразільскага футбола. Раніцай у чацвер Пантыфік благаславіць афіцыйныя сцягі Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў, якія пройдуць у Рыа ў 2016 г.
Мэта паездкі ў Бразілію — сустрэча з маладымі людзьмі, якіх нельга ізаляваць; ім трэба дапамагаць вырашаць цяжкасці кожнага дня, а таксама праблемы, звязаныя з працай, — нагадаў папа Францішак журналістам падчас палёту на Сусветны дзень моладзі. Пантыфік звярнуўся да прадстаўнікоў СМІ ў самалёце.
«Дзякуй усім вам і ўсім уладам за цудоўны прыём у Рыа», — такія словы былі змешчаны ў профілі Святога Айца ў «Твітэры» 23 ліпеня. Учора Пантыфік прыбыў у Рыа-дэ-Жанэйра.
На Сусветным дні моладзі ў Рыа-дэ-Жанэйра папа Францішак хоча заахвоціць маладых людзей быць «сведкамі надзеі і будаўнікамі міру». Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме, якую Пантыфік накіраваў Прэзідэнту Італіі Джорджо Напалітана і якая была апублікавана 22 ліпеня, неўзабаве пасля адлёту Святога Айца.
Як паведаміў старшыня Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі, Святы Айцец быў «вельмі задаволены» прыёмам у Рыа. Аўторак 23 ліпеня стане днём адпачынку Пантыфіка пасля 12-гадзіннага пералёту: у гэты дзень не прадугледжаны адкрытыя падзеі з удзелам Папы, а адкрыццё Сусветнага дня моладзі традыцыйна пройдзе ў другой палове дня без Святога Айца.
22 ліпеня пасля прыбыцця ў Бразілію папа Францішак накіраваўся ў прэзідэнцкі палац, дзе на адкрытай пляцоўцы адбылася цырымонія прывітання. У прамове Пантыфік падкрэсліў шчыльныя вузы, якія спалучаюць Бразілію з Апостальскай Сталіцай і з наступнікам св. Пятра.
22 ліпеня распачаўся апостальскі візіт папы Францішка ў Бразілію на Сусветны дзень моладзі. Папскі самалёт прызямліўся ў аэрапорце Галеан у Рыа-дэ-Жанэйра ў 15.43 па мясцовым часе.
22 ліпеня пачалося першае апостальскае падарожжа Святога Айца Францішка за межы Італіі. У 8 гадзін 53 хвіліны па рымскім часе Папа ўзняўся на аэробусе з рымскага аэрапорта «Ф’юмічына» ў накірунку Бразіліі.
20 ліпеня папа Францішак наведаў рымскую базыліку Санта Марыя Маджорэ (Маці Божай Большай), каб даручыць Найсвяцейшай Панне Марыі апостальскае падарожжа ў Бразілію. Святы Айцец таксама даручыў Маці Божай тых маладых людзей, якія прыбудуць на Сусветны дзень моладзі, і моладзь з усяго свету.
«Дарагія мае маладыя сябры, ведаю, што многія з вас усё яшчэ ў дарозе да Рыа. Няхай Пан суправаджае вас на вашым шляху», — з такімі словамі звярнуўся 20 ліпеня праз «Твітэр» папа Францішак да маладых людзей, якія прымуць удзел у Сусветным дні моладзі ў Бразіліі.