21 верасня Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. У сваёй прамове Пантыфік заклікаў прысутных спытаць саміх сябе, якая роля Касцёла ў камунікацыйнай рэальнасці, а таксама адзначыў: «Вялікі лічбавы кантынент – гэта не толькі тэхналогія, ён складаецца з рэальных мужчын і жанчын, якія нясуць з сабой тое, што маюць унутры: уласныя пакуты, трывогі, пошук праўдзівага, прыгожага і добрага».