Пра неабходнасць вяртання каштоўнасці чалавечай асобы нагадаў Святы Айцец Францішак у новым запісе ў «Твітэры» 9 чэрвеня. «У „культуры адходаў“ чалавечае жыццё больш не лічыцца першаснай каштоўнасцю, якую трэба паважаць і абараняць», — так гучаць словы Пантыфіка.
8 чэрвеня Святы Айцец Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі Джорджо Напалітана, які прыбыў у Ватыкан са сваім першым афіцыйным візітам. Падчас сустрэчы Папа падкрэсліў, што візіт кіраўніка дзяржавы пацвярджае выдатныя адносіны паміж Італіяй і Святым Пасадам і нагадвае вобраз двух пагоркаў — Квірынала, на якім размяшчаецца прэзідэнцкі палац, і Ватыкана, «якія глядзяць адзін на аднаго з павагай і сімпатыяй».
7 чэрвеня Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з навучэнцамі езуіцкіх школ Італіі і Албаніі. У сустрэчы ўдзельнічалі каля 9 тысяч маладых людзей.
«Грамадства спажывецтва прывучыла нас траціць. Але выкідваць ежу — гэта быццам красці яе ў бедных і галодных», — такі новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры», які з’явіўся 7 чэрвеня.
Штодзённая праца папскага дыпламатычнага прадстаўніка можа стаць для яго «трэніровачнай залай святасці», — лічыць папа Францішак. 6 чэрвеня Пантыфік прыняў на аўдыенцыі навучэнцаў і выкладчыкаў Папскай Касцёльнай Акадэміі, якая рыхтуе дыпламатаў Апостальскай Сталіцы.
Клопату аб стварэнні прысвечаны новы запіс папы Францішка ў «Твітэры» 5 чэрвеня. «Клопат аб стварэнні — не толькі тое, што Бог казаў на пачатку гісторыі: Ён даручае гэта кожнаму з нас як частку свайго плану», — так гучаць словы Пантыфіка.
Святы Айцец заявіў аб сваёй заклапочанасці лёсам Сірыі і зноў заклікаў да міру ў гэтай краіне. 5 чэрвеня папа Францішак сустрэўся з удзельнікамі нарады каталіцкіх дабрачынных арганізацый, якая праходзіла ў Рыме і была прысвечана сірыйскай праблематыцы.
3 чэрвеня падчас сустрэчы з прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналам Анджэло Амата папа Францішак падпісаў шэраг дэкрэтаў аб прызнанні мучаніцтва амаль сотні ахвяраў антыкаталіцкага тэрору ў Іспаніі, які адбываўся падчас грамадзянскай вайны 1936–1939 гг. Сярод іх законнікі і законніцы, святары і свецкія вернікі.
14 чэрвеня Святы Айцец Францішак сустрэнецца з новаабраным кіраўніком Англіканскай Царквы архіепіскапам Кентэрберыйскім Джасцінам Уэлбі. Гэта пацвердзіў у інтэрв’ю інфармацыйнаму агенцтву «SIR» кс. прэлат Марк Лангам, адказны за дыялог з англіканамі ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству.
«Хрыстус вядзе нас да таго, каб выходзіць па-за сябе ўсё больш і больш, каб аддаваць сябе і служыць іншым», — так гучыць новы запіс Святога Айца Францішка ў «Твітэры», з якім Папа звярнуўся да вернікаў 4 чэрвеня.
Ян XXIII быў вядомы як «добры Папа», а крыніцай яго дабрыні і супакою была паслухмянасць Касцёлу і Богу, — адзначыў папа Францішак падчас сустрэчы з жыхарамі Бергама, дзе нарадзіўся гэты Пантыфік. 3 чэрвеня адзначаецца 50-годдзе смерці Яна ХХІІІ.
Як кожны месяц, на чэрвень 2013 г. Святы Айцец давярае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. Першая з іх — «каб сярод народаў пераважала культура дыялога, слухання і ўзаемнай павагі».
Вучыцца ў Маці Божай прымаць рашэнні заахвоціў вернікаў папа Францішак у новым запісе ў «Твітэры». «Часам мы ведаем, што мы павінны рабіць, але ў нас не хапае адвагі зрабіць гэта. Будзем вучыцца ў Марыі, як прымаць рашэнні, давяраючы Пану», — так гучаць словы Святога Айца.
Вечарам 2 чэрвеня Святы Айцец Францішак прыняў удзел ва ўрачыстай эўхарыстычнай адарацыі, якая прайшла ў базыліцы св. Пятра. Адначасова адарацыі праходзілі ва ўсіх катэдральных касцёлах на пяці кантынентах, у тым ліку ў Беларусі.
«Свет кажа нам імкнуцца да поспеху, улады і грошай, Бог кажа нам шукаць пакоры, служэння і любові», — з такім запісам звярнуўся папа Францішак да вернікаў у «Твітэры» 2 чэрвеня.