Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны з Апостальскай Сталіцы


Папа звярнуўся да дэлегацый з Казахстана, Балгарыі і Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных
Святы Айцец
06.02.2013 16:18

Падчас агульнай аўдыенцыі 6 лютага Святы Айцец скіраваў словы прывітання да прадстаўнікоў урадавай дэлегацыі з Казахстана, Атлантычнага клуба з Балгарыі, біскупаў, якія ўдзельнічаюць у сімпозіуме, арганізаваным супольнасцю св. Ідзія, і Ордэна Меншых Братоў Канвентуальных, 200-ы Генеральны Капітул якога праходзіць у гэтыя дні.

 
Святы Айцец сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі
Святы Айцец
05.02.2013 15:23

4 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Італіі Джорджа Напалітана. Адбылося гэта перад канцэртам, прысвечаным 84-й гадавіне падпісання Латэранскіх пагадненняў.

 
Малітоўныя інтэнцыі Папы на люты
Святы Айцец
05.02.2013 13:58

Як i кожны месяц, на люты 2013 года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI давярае малітвам вернікаў дзве інтэнцыі: агульную і місійную. Першая з іх датычыць сем’яў мігрантаў і народаў, якія пакутуюць з прычын войнаў.

 
Бэнэдыкт XVI узначаліць кансісторыю па справах некаторых кананізацыйных працэсаў
Святы Айцец
05.02.2013 12:49

11 лютага Святы Айцец Бэнэдыкт XVI узначаліць Звычайную кансісторыю па справах некаторых кананізацыйных працэсаў. Аб гэтым паінфармавала Служба папскіх літургічных цэлебрацый. Кансісторыя пачнецца ў 11 гадзін.

 
У кастрычніку Святы Айцец сустрэнецца з сем’ямі розных краін свету
Святы Айцец
05.02.2013 12:22

Восенню Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з сем’ямі, які прыбудуць у Рым з розных краін свету з нагоды Года веры. Аб гэтым стала вядома 4 лютага падчас прэзентацыі актаў Сусветнай сустрэчы сем’яў.

 
Святы Айцец пра духоўны змест твораў Людвіга ван Бетховена і Джузэпэ Вердзі
Святы Айцец
05.02.2013 10:42

Пра духоўны змест творчасці Людвіга ван Бетховена і Джузэпэ Вердзі нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на заканчэнне канцэрту, які адбыўся вечарам 4 лютага ў зале Паўла VI. Канцэрт быў арганізаваны пасольствам Італіі ў Апостальскай Сталіцы з нагоды 84-годдзя падпісання Латэранскіх пагадненняў.

 
Папа атрымае трактат Галоўнага рабіна Францыі
Святы Айцец
03.02.2013 19:43

4 лютага Папа атрымае ў падарунак трактат Галоўнага рабіна Францыі Жыля Бернхейма на тэму «атакі на сапраўдную постаць сям’і, якая складаецца з бацькі, маці і дзіцяці». У публікацыі, акрамя трактату, знаходзяцца таксама выказванні на гэтую тэму прадстаўнікоў Касцёла і іўдаізму.

 
Бэнэдыкт XVI у свята Ахвяравання Пана пра радасць кансэкраванага жыцця
Святы Айцец
03.02.2013 14:01

«Радасць кансэкраванага жыцця заўсёды праходзіць праз удзел у крыжы Хрыста», — з такімі словамі Бэнэдыкт XVI звярнуўся да ўдзельнікаў святой Імшы, якая 2 лютага, у свята Ахвяравання Пана, прайшла ў ватыканскай базыліцы. У гаміліі Папа паразважаў аб прадстаўленні гэтай падзеі ў Святым Пісанні і даў некаторыя парады кансэкраваным асобам.

 
Пасланне Папы на Вялікі пост: хрысціянін адкрыты любові да бліжняга, таму што яго пакарыла любоў Хрыста
Святы Айцец
02.02.2013 20:39

Пра «непарыўнае перапляценне» веры і міласэрнасці кажа папа Бэнэдыкт XVI у Пасланні на Вялікі пост, апублікаваным 31 студзеня. Святы Айцец заклікае вернікаў у кожнай справе міласэрнасці быць адлюстраваннем любові Хрыста да чалавека.

 
Папа выказаў спачуванне з нагоды пажару ў Мексіцы
Святы Айцец
02.02.2013 16:37

Святы Айцец Бэнэдыкт ХVI выказаў глыбокае спачуванне з нагоды пажару, які здарыўся 1 лютага ў будынку адміністрацыйнага цэнтра Дзяржаўнай нафтавай кампаніі ў Мехіка (Мексіка). Паводле папярэдніх звестак, у ім загінулі 33 чалавекі і многія атрымалі раненні.

 
Папа скіраваў спачуванні з прычыны трагедыі ў венесуэльскай турме
Святы Айцец
31.01.2013 15:58

Папа Бэнэдыкт XVI глыбока засмучаны навіной аб трагічным здарэнні ў венесуэльскай турме «Урыбана», у выніку якога загінулі больш за 50 чалавек і каля 90 атрымалі раненні. Святы Айцец скіраваў спачувальную тэлеграму на імя мясцовага арцыбіскупа Антоніа Хасэ Лопэса Кастэла.

 
Першыя ватыканскія манускрыпты ўжо ў інтэрнэце
Святы Айцец
31.01.2013 10:20

Ватыканская Апостальская бібліятэка змясціла на сваёй старонцы першыя 256 манускрыптаў, якія распачынаюць вялікі праект поўнай алічбоўкі звыш 80 тысяч рукапісаў.

 
Планы Бэнэдыкта XVI на бліжэйшы час
Святы Айцец
30.01.2013 12:22

Насычаная праграма чакае Пантыфіка ў бліжэйшыя месяцы. Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала каляндар цэлебрацый, якія з лютага па сакавік узначаліць Святы Айцец. 

 
Папа падзякаваў удзельнікам «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска
Святы Айцец
29.01.2013 13:56

Папа Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў «Маршу за жыццё» ў Сан-Францыска (ЗША), падзякаваўшы тым, якія даюць публічнае сведчанне ў абарону «фундаментальнага права на жыццё і маральны імператыў падтрымкі непарушнай годнасці кожнага члена чалавечай сям’і, асабліва найменшых і самых безабаронных з нашых братоў і сясцёр».

 
Разважанні да Крыжовага шляху падрыхтуе мараніцкі Патрыярх і ліванская моладзь
Святы Айцец
29.01.2013 12:20

Разважанні да Крыжовага шляху, які адбудзецца ў Апостальскай Сталіцы ў Вялікую пятніцу, у гэтым годзе падрыхтуе мараніцкі Патрыярх Бехара Раі і ліванская моладзь. Гэтае набажэнства штогод узначальвае Папа.

 
<< Першая < Папярэдняя 181 182 183 184 185 186 187 188 189 190 Наступная > Апошняя >>

Старонка 188 з 291
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.