Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адвэнтавыя рэкалекцыі для Папы: значэнне і разуменне Другога Ватыканскага Сабору
Дзяржава Ватыкан
15.12.2012 18:18

14 снежня ў ватыканскай капліцы «Redemptoris Mater» прапаведнік Папскага дому а. Раньера Канталамеса выступіў з другім казаннем падчас адвэнтавых рэкалекцый для Папы і супрацоўнікаў Рымскай Курыі. Святар звярнуў увагу на значэнне паслання Другога Ватыканскага Сабору праз 50 гадоў.

Як інфармуе руская рэдакцыя Ватыканскага радыё, рэкалекцыяніст нагадаў словы папы Яна XXIII, які падкрэсліваў, што Другі Ватыканскі Сабор павінен «перадаць у цэласнасці каталіцкую дактрыну, не памяншаючы і не скажаючы яе, але паглыбляючы і прапаноўваючы адпаведна патрабаванням нашага часу». Менавіта так, дадаў а. Канталамеса, неабходна разумець Сабор, каб «пазбегнуць канфлікту двух цячэнняў» — з аднаго боку пераемнасці мінулага, з іншага — навізны ў адносінах да яго.

Прапаведнік Папскага дому адзначыў, што для разумення Сабору важная думка св. Аўгустына, які казаў, што без ласкі Духа Святога евангельскія парады не маюць ні сэнсу, ні значэння. Менавіта ў Духу трэба інтэрпрэтаваць і гэтую падзею.

Святар прыгадаў таксама плёны Другога Ватыканскага Сабору, звярнуўшы ўвагу на тое, дзе менавіта саборныя дакументы ўжо рэалізаваны ў жыцці і дзе Сабор праяўляецца ў касцёльных рухах, парафіях, каталіцкіх арганізацыях.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме