13-18 жніўня 2014 г. адбудзецца апостальскі візіт Папы Францішка ў Паўднёвую Карэю. Самалёт Пантыфіка вылеціць з Рыма 13 жніўня ў 16.00 і праляціць над 11 дзяржавамі: Італіяй, Харватыяй, Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і, нарэшце, самой Паўднёвай Карэяй.
10 жніўня 2014 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак звярнуўся да вернікаў у сувязі з сітуацыяй у Іраку, Палесціне і Ізраілі. Таксама Пантыфік заклікаў маліцца за ахвяраў вірусу Эбола.
Свету патрэбна адважная моладзь, якая мае перад сабой гарызонт, да якога трэба ісці. На пенсію пойдзеце ў 65 гадоў, - з такімі словамі 10 жніўня 2014 г. Папа Францішак звярнуўся да амаль 30 тысяч удзельнікаў італьянскай сустрэчы скаўтаў. Святы Айцец скіраваў пасланне да юнакоў і дзяўчатаў, сабраных у мястэчку Сан-Разорэ недалёка ад Пізы дзякуючы тэлефоннай сувязі.
Папа Францішак звярнуўся з заклікам да малітвы за іракскіх хрысціян. “Прашу ўсе парафіі і каталіцкія супольнасці прысвяціць малітву, асабліва напрыканцы гэтага тыдня, у інтэнцыі іракскіх хрысціян”, - напісаў Святы Айцец праз свой акаyнт у “Твітэры” 9 жніўня 2014 г.
У святле складанай сітуацыі ў Іраку Святы Айцец прызначыў кардынала Фернандо Філоні, прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў, сваім пасланнікам у гэтую краіну, каб выказаць асабістую блізкасць пакутуючаму насельніцтву і прынесці яму салідарнасць Касцёла. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльным паведамленні, апублікаваным 8 жніўня 2014 г.
Папа Францішак звярнуўся да міжнароднай супольнасці і сумленняў усіх з заклікам пакласці канец “трываючай гуманітарнай драме” ў Іраку, абараніць тых, каго пераследуюць, і дапамагчы тым, хто застаўся без даху над галавой. “Іх лёс залежыць ад салідарнасці іншых”, - падкрэсліў Пантыфік.
5 жніўня 2014 г. на плошчы св. Пятра пачалася вялікая сустрэча міністрантаў, у якой прымаюць удзел юнакі і дзяўчаты з дыяцэзій Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі, у цэлым каля 50 тысяч чалавек. З міністрантамі сустрэўся Папа Францішак. Пілігрымка нямецкамоўных міністратаў у Рым праходзіць пад дэвізам “Свабодныя! Таму нам дазволена рабіць дабро”.
Папа Францішак адмяніў пакаранне суспэнсай у адносінах да 81-гадовага айца Мігеля Д’Эскота Брокмана. Святар быў падвержаны кананічным санкцыям у 1980-я гг. за ўдзел у палітычнай дзейнасці. Ён прыняў пакаранне з самага пачатку і не выконваў душпастырскіх функцый, застаючыся, аднак, членам сваёй місіянерскай супольнасці.
Маліцца за мір і не баяцца бараніць хрысціянскія каштоўнасці заклікаў Папа Францішак удзельнікаў агульнаеўрапейскай скаўцкай сустрэчы “Еўраджэм”, якая 3-10 жніўня 2014 г. праходзіць у французскай Нармандыі. У форуме прымаюць удзел каля 12 тыс. юнакоў і дзяўчат з амаль 20 краін Еўропы, у тым ліку з Беларусі. У беларускую дэлегацыю ўваходзяць скаўты з Барысава, Гомеля, Гродна, Івянца, Лынтупаў, Паставаў.
2 жніўня 2014 г. Касцёл узгадваў у літургіі, у першы раз у якасці святога, езуіта П’ера Фаўра – аднаго з першых паплечнікаў св. Ігнацыя Лаёлы, місіянера ў Еўропе і аднаго з пачынальнікаў правядзення духоўных практыкаванняў. З гэтай нагоды ўдзельнікамі ранішняй Імшы, якую ўзначаліў Папа Францішак у гэты дзень, сталі маладыя езуіты, навучэнцы семінарый, з розных краін, якія прыбылі на Еўрапейскую фармацыйную сустрэчу ў Рым.
У 2015 г. Папа Францішак наведае Шры-Ланку і Філіпіны. Аб гэтым было афіцыйна абвешчана 29 ліпеня 2014 г. Візіт y Шры-Ланку адбудзецца 12-15 студзеня, а на Філіпіны - 15-19 студзеня.
Інтэрв'ю з Папам Францішкам апублікавана на старонках “Viva”, нядзельнага дадатку да аргенцінскай газеты “Clarín”. Спецыяльны выпуск прысвечаны Святому Айцу з нагоды першых 500 дзён яго Пантыфікату, якія завяршаюцца на гэтым тыдні. Малітва, праца, сям’я і дзеці, эмігранты, мір ва ўсім свеце, экалогія, – тэмы, якія закрануў Папа ў інтэрв’ю.
28 ліпеня 2014 г. Папа Францішак зноў наведаў Казерту (Італія), дзе быў з візітам у суботу, і сустрэўся з пастарам мясцовай пяцідзясятніцкай супольнасці Джавані Траэціна, сваім сябрам з часоў служэння ў Буэнас-Айрэсе. Сустрэча праходзіла ў пяцідзясятніцкім храме, які знаходзіцца на стадыі будаўніцтва.
27 ліпеня 2014 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра Папа Францішак нагадаў аб гадавіне пачатку Першай сусветнай вайны, мільёнах смерцяў і велізарных разбурэннях, якія яна прынесла. Святы Айцец выказаў надзею, што, памятаючы гэтую трагічную падзею, свет не будзе паўтараць памылкі мінулага, прыме ўрокі гісторыі і будзе спрыяць мірнаму і мужнаму дыялогу.
Больш за 200 тысяч чалавек прынялі ўдзел 26 ліпеня 2014 г. у Імшы ў паўднёваітальянскім горадзе Казерта, які наведаў Папа Францішак. Пасля Лампедузы, Кальяры, Асізі, Касана-алё-Ёніё, Кампабаса і Ізэрніі гэта была шостая паездка Пантыфіка ў межах Італіі. Вядома, што Казерта і рэгіён лічацца цэнтрам арганізаванай злачыннасці.