Паводле слоў Святога Айца, у любові Стварыцеля да сваіх стварэнняў няма
ані граму пасіўнасці: Ён не чакае – а дае, не кажа – а робіць. На думку
Пантыфіка, існуюць дзве рысы любові. Першая заключаецца ў тым, каб больш
даваць, чым браць. Другая: больш любові ў справах, чым у словах. Любоў
заўсёды перадаецца і атрымліваецца ад тых, хто нас любіць, яна заўсёды
ажыўляе і дазваляе расці, падкрэсліў Святы Айцец.