Луіджы Аккатолі, ватыканскі публіцыст італьянскага выдання «Corriere della Sera», у сваім артыкуле параўноўвае візіты ў Вялікабрытанію Бэнэдыкта XVI і яго папярэдніка Яна Паўла ІІ. Як адзначае аўтар, паколькі Ян Павел ІІ знаходзіўся там у разгар вайны паміж Вялікабрытаніяй і Аргенцінай за Фолклендскія астравы, паездка мела прыватны характар, або, як падкрэслівала ў той час Апостальская Сталіца, была выключна пастырскім, а не дзяржаўным візітам.