Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец


Пасланне Папы на Дзень сродкаў масавай камунікацыі: мы пакліканы, каб і на гэтым полі дзейнасці абвяшчаць нашу веру
24.01.2011 18:18

Адказна карыстацца Інтэрнэтам заахвоціў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI хрысціян усяго свету ў пасланні на 45 Дзень сродкаў масавай камунікацыі. Па словах Папы, Інтэрнэт можа быць цудоўным сродкам евангелізацыі, аднак карыстанне ім патрабуе крытычнага падыходу, сведчання веры і абуджэння пытанняў, якія крыюцца ў чалавечай натуры.

 
Святы Айцец пра значнасць экуменічнага дыялога
24.01.2011 12:22

23 студзеня 2011 г. Папа па традыцыі звярнуўся да прысутных на плошчы Св. Пятра ў Рыме. У катэхезе Пантыфік разважаў над літургіяй слова, якая сцвярджае важнасць адзінства хрысціянаў.

 
Бэнэдыкт XVI да рымскай паліцыі: даваць прыклад сувязі веры і здаровай свецкасці
21.01.2011 16:35

На важнасць сустрэчы чалавека з Богам, вяртання да сваіх духоўных і маральных каранёў, чаму спрыяе таксама грамадства і яго арганізацыі, указаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI. 21 студзеня 2011 г. Папа ўдзяліў аўдыенцыю кіраўніцтву і супрацоўнікам рымскай паліцыі.

 
Дыялог Ватыкана з суніцкім універсітэтам у Каіры спынены?
21.01.2011 13:34
«Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству надалей жадае адкрытасці і працягу дыялогу з суніцкім універсітэтам „Аль-Азхар“ у Каіры», — адзначыў кіраўнік Прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI.
 
Святы Айцец пра значэнне Філіпінскага Папскага ўніверсітэта
20.01.2011 16:29
На заслугі Філіпінскага Папскага ўніверсітэта св. Тамаша ў Маніле перад Касцёлам і народам указаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце да свайго пасланніка на ўрачыстасць 400-годдзя заснавання дадзенай навучальнай установы кардынала Зянона Грахалеўскага.
 
Патыфік заахвоціў да пераадольвання перашкодаў паміж хрысціянамі
19.01.2011 17:15

«Штодня ўзрастаць ва ўзаемнай любові, будучы зацікаўленым у пераадольванні тых перашкодаў, якія яшчэ існуюць паміж хрысціянамі» — да гэтага заахвочваў усіх людзей добрай волі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сённяшняй катэхезы. Разважанні падчас агульнай аўдыенцыі 19 студзеня 2011 г. Папа прысвяціў Тыдню малітваў за адзінства хрысціянаў, які ўчора распачаўся.

 
Прызначаны старшыня ватыканскага Упраўлення фінансавай інфармацыі
19.01.2011 17:07
Святы Айцец прызначыў старшыню ватыканскага Упраўлення фінансавай інфармацыі — кардынала Аціліё Нікору, а таксама членаў Кіраўнічай рады.
 
Пантыфік прыняў генеральнага дырэктара ЮНЭСКА
17.01.2011 17:33
Пытанні адукацыі і культуры абмяркоўваліся падчас аўдыенцыі Святога Айца для генеральнага дырэктара ЮНЭСКА Ірыны Бокавай. Сустрэча адбылася 17 студзеня 2011 г.
 
Папа маліўся за мігрантаў і бежанцаў
17.01.2011 16:13

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў памятаць аб хрысціянах, вымушаных пакідаць свае землі. Пантыфік нагадаў, што ў гэтую нядзелю (16 студзеня) адзначаецца Сусветны дзень мігрантаў і бежанцаў, што заахвочвае да разважання над цярпеннямі многіх людзей і сем’яў, якія шукаюць лепшых умоў жыцця.

 
Папа зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты 13 Слуг Божых
14.01.2011 16:22

14 студзеня 2011 г., падчас аўдыенцыі, удзеленай прэфекту Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардыналу Анджэло Амато, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў беатыфікацыйныя дэкрэты 13 Слуг Божых. Акрамя папы Яна Паўла ІІ, кандыдатамі на беатыфікацыю з’яўляюцца 5 мужчын і 7 жанчын.

 
Беатыфікацыя Яна Паўла ІІ адбудзецца 1 мая
14.01.2011 14:44

Сёння, 14 студзеня 2011 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў на аўдыенцыі прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынала Анджэло Амато. Святы Айцец падпісаў падрыхтаваны ведамствам дэкрэт аб сапраўднасці цудоўнага аздараўлення французскай законніцы с. Марыі-Сімоне Норман, якое прыпісвалася заступніцтву Яна Паўла ІІ.

 
Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з дэлегацыяй нямецкіх лютэран
13.01.2011 14:43
Дэлегацыя Аб’яднанай Евангельска-лютэранскай Царквы Германіі (VELKD) з 22 па 26 студзеня 2011 г. будзе прабываць з візітам у Італіі і Ватыкане. 24 студзеня дэлегацыю кіраўнікоў нямецкіх лютэран прыме Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.
 
Бэнэдыкт XVI выказвае салідарнасць з народам Гаіці ў гадавіну землятрусу
13.01.2011 14:37

У першую гадавіну трагічнага землятрусу, які адбыўся на Гаіці 12 студзеня 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI накіраваў жыхарам вострава спецыяльнае пасланне салідарнасці і пажадання Божага благаслаўлення. З дакументам гаіцян азнаёміў спецыяльны пасланнік Папы, старшыня Папскай рады «Cor Unum» кардынал Робер Сара 12 студзеня 2011 г.

 
Пантыфіку ўручылі афіцыйны запіс яго візіту ў Вялікабрытанію
13.01.2011 13:32
Святы Айцец XVI атрымаў у падарунак экзэмпляр афіцыйнага запісу яго візіту ў Вялікабрытанію. Аўтар кнігі Пітэр Джэннінгс урычыў яе Папу пасля агульнай аўдыенцыі 9 студзеня 2011 г. Пантыфік атрымаў таксама картку з малітвай, выдадзеную з нагоды беатыфікацыі Джона Генры Ньюмана.
 
Папа прызначыў новых біскупаў на Гаіці
12.01.2011 18:21
Праз год пасля трагічнага землятрусу ў Гаіці, які выклікаў вялізныя знішчэнні і людскія ахвяры, Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў двух біскупаў для сталіцы краіны Порт-о-Прэнса — арцыбіскупа і дапаможнага біскупа.
 
<< Першая < Папярэдняя 171 172 173 174 175 176 177 178 179 180 Наступная > Апошняя >>

Старонка 172 з 229
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.