«Ва ўсе эпохі Касцёл абавязвае да падпарадкавання логіцы служэння і Крыжа, сведчання аб ёй, каб сцвярджалася сапраўднае панаванне Бога, панаванне любові», — падкрэсліў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI на кансісторыі, якая адбылася 20 лістапада 2010 г. у ватыканскай базыліцы. 24 іерархі падчас кансісторыі былі ўзвышаны Папам да кардынальскай годнасці.
Сёння падчас сустрэчы з кардыналамі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI указаў на пагрозу рэлятывізму для сапраўднай свабоды. У Новай зале Сіноду ў Ватыкане прайшоў дзень рэфлексіі і малітвы Папы з іерархамі напярэдадні кансісторыі, якая адбудзецца заўтра, 20 лістапада 2010 г. У сустрэчы ўдзельнічалі каля 150 іерархаў, у тым ліку тыя, хто заўтра будзе ўзведзены Пантыфікам у кардынальскую годнасць.
Малітвай Брэвіярыя ў Новай зале Сіноду ў Ватыкане распачаўся дзень рэфлексіі і малітвы Святога Айца Бэнэдыкта XVI з Калегіяй кардыналаў. У ходзе яго будуць абмеркаваны пытанні новых выклікаў, звязаных са свабодай веравызнання ў свеце, значэнне літургіі ў паўсюдным Касцёле, эклезіялагічныя праблемы, адказ Касцёла на сексуальныя злачынствы, пераход англікан у каталіцызм.
У наступным годзе Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Германію. Па інфармацыі нямецкага епіскапату, візіт адбудзецца, хутчэй за ўсё, у верасні. Гэта будзе першы афіцыйны візіт Папы ў Германію, бо ў 2005 г. Пантыфік пабываў там у межах Сусветнага дня моладзі, а яго візіт у 2006 г. у Баварыю меў прыватны характар.
26 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы адбудзецца прэзентацыя ватыканскага фонду імя Ёзафа Ратцынгера — папы Бэнэдыкта XVI. Старшынёй навуковай рады фонду будзе былы папскі вікарый для Рыма кардынал Камілло Руіні, а ўзначаліць фонд старшыня адміністрацыйнай рады Ватыканскай тыпаграфіі кс. прэлат Джузэппэ Скоцці.
Аб абавязку абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці як аб прыярытэце дзейнасці ўрадаў і міжнародных арганізацый нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у пасланні да ўдзельнікаў 25-й Міжнароднай канферэнцыі, якая распачалася 18 лістапада 2010 г. у Ватыкане. Сустрэча, якая праходзіць пад дэвізам «„Caritas in veritate“ — аб роўным і чалавечным клопаце пра здароўе», арганізавана Папскай радай пастырства работнікаў службы аховы здароўя.
Кніга-інтэрв’ю «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часоў», якая ўяўляе сабой запіс размовы нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда з Бэнэдыктам XVI і будзе прэзентавана 23 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы, выйдзе на 8 мовах адразу. Размовы Папы з журналістам адбываліся ў ліпені гг. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма).
Сёння, 18 лістапада 2010 г., Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэнецца з кіраўніком Англіканскай Царквы архіепіскапам Роўэнам Уільямсам. Архіепіскап прабывае ў Рыме ў сувязі з 50-гадовым юбілеем Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Харватыю з душпастырскім візітам 4–5 чэрвеня 2011 г. Аб гэтым паінфармавалі сёння ў епіскапаце краіны.
23 лістапада 2010 г. у Прэс-службе Апостальскай Сталіцы будзе прэзентавана новая кніга, якая ўяўляе сабой запіс размовы нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Кніга мае назву «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часоў».
Аб значэнні справы евангелізацыі, якую праводзіць Касцёл для будавання бразільскай адметнасці, нагадаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас сустрэчы з групай біскупаў цэнтральна-ўсходняй часткі Бразіліі. Папа ўдзяліў аўдыенцыю іерархам, якія знаходзяцца ў Ватыкане з візітам аd limina Apostolorum.
У Ватыкане адбываюцца сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI са старшынямі ведамстваў Рымскай Курыі. У рамках сустрэч абмяркоўваецца, між іншым, дзейнасць Папскай рады спрыяння новай евангелізацыі, задачай якой павінна быць супрацьдзеянне «ўнутранаму спусташэнню», якое развіваецца сёння ў рэгіёнах з даўняй хрысціянскай традыцыяй.
На неабходнасць шанавання правоў невялікай каталіцкай супольнасці ў Іране і будавання добрых узаемаадносін звярнуў увагу Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у лісце да Прэзідэнта гэтай краіны Махмуда Ахмадзінеджада. Папа выказаў задавальненне з прычыны стварэння двухбаковай камісіі, якая зоймецца вырашэннем праблем, што з’яўляюцца прадметам зацікаўленасці абодвух бакоў.
11 лістапада 2010 г. у Сеуле (Паўднёвая Карэя) распачынаецца саміт G-20 — сустрэча лідэраў краін, якія прадстаўляюць 20 буйнейшых эканомік свету. З нагоды саміту Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да Прэзідэнта краіны Лі Мён Бака.