Бэнэдыкт XVI: у Касцёле існуюць негатыўныя аспекты, але прыналежнасць да яго — радасць |
Святы Айцец |
10.03.2011 16:52 |
Як адзначыў Пантыфік падчас сустрэчы, святар абіраецца Духам Святым і павінен глядзець на ўсе справы ў Божай перспектыве. Папа прапанаваў прысутным паразважаць над паняццем «пастыр», якое першапачаткова азначала «кароль». Затым Святы Айцец нагадаў аб задачах святара, асабліва аб «служэнні». У гэтым кантэксце, падкрэсліў Бэнэдыкт XVI, кожны святар павінен быць слугой, гэта значыць дазволіць ускласці на сябе цяжар Пана, а не ісці за сваімі схільнасцямі. «Усе мы, ад дыякана да Папы, пакліканы чыніць рэчы, якія ў нас не заўсёды атрымліваюцца, бо яны духоўныя і нам не адпавядаюць, але гэта частка таго, што наказвае нам Пан для Касцёла, а мы павінны даць Касцёлу тое, чаго ён ад нас чакае», — падкрэсліў Пантыфік, звяртаючыся да рымскага духавенства. |