| Папа ў пасланні да Тэрэзіянскага інстытута аб евангелізацыі ў сферы культуры | 
| Святы Айцец | 
| 28.07.2011 14:23 | 
| 
 
 Тэрэзіянскі інстытут быў створаны ў Іспаніі ў 1911 г. У сваёй працы яго ўдзельнікі засноўваюцца на духоўнасці св. Тэрэзы ад Езуса. У пасланні да гэтага міжнароднага таварыства Папа звяртае ўвагу на значэнне культуры ў справе евангелізацыі. Таксама Святы Айцец нагадвае, што сёння Тэрэзіянскі інстытут можа шмат у чым спрыяць аднаўленню хрысціянскага жыцця і евангелізацыі ў розных сферах жыцця грамадства. Як адзначаецца, члены таварыства, якіх налічваецца каля 4 тысяч у 30 краінах свету, павінны кіравацца ўзорам св. Тэрэзы Авільскай — «вялікай знаўцы спраў Святога Духа, каб у іх сэрцах прысутнічаў Хрыстус». Тады, па словах Пантыфіка, іх жыццё стане прыкладам і сведчаннем для свету, а іх дзейнасць прынясе людзям Божае святло.  | 


«У свеце адукацыі сёння трэба абуджаць хрысціянскі дух», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваім пасланні да ўдзельнікаў пасяджэння Тэрэзіянскага інстытута. Сустрэча гэтага міжнароднага таварыства свецкіх католікаў, якія займаюцца абвяшчэннем Евангелля праз адукацыю і культуру, праходзіць з 19 па 28 ліпеня 2011 г. пад Мадрыдам (Іспанія).
 для друку
Ватыканскае радыё