Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа размаўляў з прэм’ерам Італіі пра сітуацыю ў Еўропе |
Святы Айцец |
28.08.2012 10:57 |
27 жніўня 2012 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прэм’ер-міністрам Італіі Марыё Монці. Галоўнай тэмай размоваў была сітуацыя ў Еўропе. Як паведамляе Прэс-служба Апостальскай Сталіцы, «падчас сардэчных размоваў асаблівым чынам закраналіся пытанні сітуацыі ў Еўропе, галоўных выклікаў, перад якімі стаіць Еўрасаюз, і ўкладу, які яго жыхары, а найперш маладое пакаленне, могуць зрабіць у яго грамадскае і духоўнае развіццё». Пантыфік і італьянскі прэм’ер размаўлялі каля 40 хвілін. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.