Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа і Прэзідэнт Палесціны пра ізраільска-палесцінскі канфлікт і сітуацыю на Блізкім Усходзе
Святы Айцец
17.12.2012 16:41

Пытанне справядлівага вырашэння ізраільска-палесцінскага канфлікту, сітуацыя на Блізкім Усходзе і ўклад хрысціян у жыццё гэтага рэгіёну сталі тэмай размоваў Прэзідэнта Палесцінскай Аўтаноміі ў Ватыкане. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў Махмуда Абаса на аўдыенцыі 17 снежня.

З палесцінскім лідарам сустрэўся таксама Дзяржаўны сакратар Яго Святасці кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

Як адзначаецца ў паведамленні Прэс-службы Апостальскай Сталіцы, у размовах узгадвалася рашэнне ААН, прынятае 29 кастрычніка, аб наданні Палесціне статусу назіральніка без членства ў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Было выказана пажаданне, каб гэта садзейнічала справядліваму вырашэнню канфлікту паміж Ізраілем і Палесцінай, што можна дасягнуць толькі праз шчырыя перамовы з пашанай правоў усіх.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася і сітуацыя на Блізкім Усходзе. Узнімалася таксама тэма ўкладу хрысціянскіх супольнасцяў у дабро грамадства на палесцінскай тэрыторыі і ва ўсім рэгіёне.

Дадзены візіт Махмуда Абаса ў Апостальскую Сталіцу стаў пятым па ліку.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме