Папа звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітве |
Святы Айцец
|
08.01.2013 13:47 |
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI звярнуўся да вернікаў з просьбай аб малітве за мір у Сірыі. Пантыфік падзяліўся сваім болем за-за цярпення сірыйскага народa і заклікаў спрыяць абароне свабоды сумлення.
Аб гэтым Папа напісаў 7 студзеня ў паведамленнях у «Twitter», звязаных з яго прамовай да членаў дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы. «Прашу вас з’яднацца са мной у малітве за Сірыю, каб канструктыўны дыялог заняў месца жахлівага насілля», — такой была першая просьба Пантыфіка да вернікаў.
У наступным паведамленні, як інфармуе Ватыканскае радыё, Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу на пакуты жыхароў Нігерыі. «Нігерыйцы займаюць асаблівае месца ў маім сэрцы; многія з іх на працягу апошніх месяцаў сталі ахвярамі бессэнсоўнага насілля», — напісаў Папа.
У трэцім паведамленні Пантыфік падкрэсліў важнасць абароны свабоды сумлення. «Давайце будзем бараніць свабоду сумлення асобных людзей і ўстаноў, спрыяючы свабодзе і павазе да ўсіх», — заклікаў сваіх чытачоў Святы Айцец.
(AG)
|