Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа абмыў ногі 12 непаўналетнім вязням у Вялікі чацвер
Святы Айцец
28.03.2013 20:31

Упершыню ў гісторыі Рымскі Пантыфік цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў Вялікі чацвер у карнай установе. 28 сакавіка папа Францішак узначаліў гэтую літургію ў рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo». Падчас Імшы па прыкладзе Езуса Папа абмыў ногі 12 зняволеным розных нацыянальнасцяў і рэлігій, у тым ліку дзвюм дзяўчатам.

У кароткай гаміліі Пантыфік растлумачыў значэнне гэтага жэсту, нагадаўшы, што, калі Хрыстус мыў ногі апосталам, Пётр гэтага не зразумеў. Гэты жэст, як узгдадаў Святы Айцец, сімвалізуе служэнне, і азначае, што мы павінны служыць адзін аднаму, як гэтаму вучыў Езус.

Папа дадаў, што следам за Хрыстом учыніў гэты жэст ад усяго сэрца. «Я тут, каб служыць», — адзначыў Святы Айцец.

Разам з Пантыфікам Імшу канцэлебруюць зараз папскі вікарый для дыяцэзіі Рыма кардынал Агасціна Валіні і капелан калоніі а. Гаэтана Грэка.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме