Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа на Імшы Вячэры Пана ў рымскай калоніі: няхай кожны з вас падумае, ці гатовы служыць іншаму
Святы Айцец
28.03.2013 21:05

«Гэта ўчыніў Езус, Бог, сказаўшы: даю вам прыклад, каб і вы так рабілі», — адзначыў папа Францішак падчас Імшы Вячэры Пана, якую ўзначаліў у Вялікі чацвер у рымскай калоніі для непаўналетніх «Casal del Marmo». Папа абмыў ногі 12 зняволеным розных нацыянальнасцяў і рэлігій, у тым ліку дзвюм дзяўчатам, і растлумачыў у кароткай гаміліі сэнс гэтага жэсту.

«Такі прыклад даў нам Бог (…), каб і для нас самым важным было служэнне іншым, — сказаў Пантыфік у гаміліі. — Гаворка не ідзе пра тое, каб мы кожны дзень мылі ногі адзін аднаму, але каб адзін аднаму дапамагалі. Калі мяне хтосьці разгневае, я павінен умець пра гэта забыць і споўніць служэнне, аб якім ён просіць мяне. Таксама і я раблю тое, чаму Езус мяне навучыў, і раблю гэта ад шчырага сэрца, бо гэта мой абавязак як святара і біскупа».

«Але гэта абавязак, які я адчуваю ў сэрцы і ахвотна яго выконваю, — дадаў Пантыфік. — Я хачу гэта рабіць, бо гэтаму мяне навучыў Пан. Але таксама і вы дапамагайце адзін аднаму. Сёння, падчас гэтай цырымоніі, няхай кожны з вас падумае, ці гатовы служыць, дапамагаць іншаму. Падумайце толькі пра гэта. І ведайце, што гэты знак — выраз чуласці Езуса».

У Імшы ўдзельнічалі каля 50 зняволеных калоніі, у тым ліку 11 дзяўчын. Літургічныя чытанні і малітву верных прамаўлялі самі зняволеныя і іх выхавацелі. Вялікую частку зняволеных складаюць мусульмане, якія не ведаюць нават, кім з'яўляецца Папа.

Незвычайна простая літургія працягвалася 54 хвіліны.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме