Знак супакою ў рымскай імшальнай літургіі мае тэалагічнае значэнне, звязанае з пасхальнай таямніцай. Гэта як пацалунак Уваскрослага Хрыста, які прысутнічае на алтары пад выглядам хлеба і віна. Ён, такім чынам, павінен мець места пасля кансэкрацыі, паміж Малітвай Пана і Святой Камуніяй, гаворыцца ў спецыяльным лісце Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў да ўсіх епіскапатаў, зацверджаным 7 чэрвеня 2014 г. Папам Францішкам.