Міжнародны праваслаўны фестываль «Артос. Вялікдзень славянскіх народаў» пройдзе з 4 па 10 мая ў Маскве, паведамляе сінадальны аддзел па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Маскоўскага Патрыярхату.
Турцыя захапіла апошнія хрысціянскія цэрквы на ахопленым вайной поўдні краіны, у правінцыі Дзіярбакыр, і абвясціла іх дзяржаўнай уласнасцю. Адміністрацыя Прэзідэнта Рэджэпа Эрдагана захапіла царкоўную ўласнасць на той падставе, што царкоўныя будынкі маюць патрэбу ў рэстаўрацыі і адбудове пасля 10 месяцаў грамадзянскай вайны, як паведамляе сайт Christianpost.
Будысцкі храм на ўскрайку Пекіна вырашыў прывабіць наведвальнікаў «робатам-манахам», які можа перасоўвацца з дапамогай галасавых каманд, вымаўляць будысцкія мантры і весці простыя гутаркі з наведвальнікамі.
Храм Спаса Нерукатворнага, прысвечаны памяці ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС, з’явіцца летам 2016 года ў с. Заломнае Белгародскай вобласці Расіі.
Касцёл у Нарвегіі разглядае заяву аб адмове ў прадастаўленні дазволу на канкардацыйныя шлюбы. Гаворка ідзе пра такія касцёльныя сужэнствы, якія акрамя ўлады сакрамэнтальнай таксама прызнаюцца дзяржаўнай.
У 30-ю гадавіну Чарнобыльскай трагедыі да ўкраінцаў звярнуўся кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы (УГКЦ) Вярхоўны архіепіскап Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук.
Біскуп архідыяцэзіі Провідэнс у штаце Род-Айленд (ЗША) Томас Тобін заклікаў католікаў заўсёды трымацца праўдаў сваёй веры, у тым ліку падчас галасаванняў на выбарах у органы дзяржаўнага кіравання.
Даследванне, якое правяла арганізацыя «Open Doors», сведчыць, што жанчыны і дзяўчыны-хрысціянкі больш за мужчын рызыкуюць стаць ахвярамі тэрору і прыгнёту.
Часам шакуючыя вобразы трыпціха «Сад зямных асалодаў» знакамітага Іераніма Босха дагэтуль выклікаюць здзіўленне фантазіяй сярэднявечнага мастака і прыцягваюць увагу гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў.
Каралева Вялікабрытаніі Елізавета ІІ дзеліцца думкамі пра цэнтральную ролю Хрыста ў чалавечым жыцці ў кнізе, якая выйшла да 90-гадовага юбілею брытанскай уладаркі.
Рэлігійныя групоўкі павінны прызнаваць вярхоўнасць Камуністычнай партыі Кітая. Пра гэта заявіў яе прэзідэнт Сі Цзіньпін 23 красавіка падчас пасяджэння партыйнай канферэнцыі.
Міністэрства замежных спраў Украіны падзякавала Папу Францішку за ініцыятыву правядзення гуманітарнай акцыі па зборы ахвяраванняў для пацярпелых ад канфлікту ў краіне.
Маскоўскія прадпрыемствы выпякуць каля 700 тон кулічоў да пасхальных святаў, пры гэтым на рынку сталіцы будуць таксама кулічы, вырабленыя ў расійскіх рэгіёнах і за мяжой.
Расце колькасць мусульман, якія пераходзяць у хрысціянства ў Аўстрыі, сведчаць даныя, якія былі сабраны журналістамі.
Рыма-Каталіцкі Касцёл у Расіі і Руская Праваслаўная Царква рыхтуюць сумесны праект для сірыйскіх дзяцей з іх удзелам.