Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


Музей Прада алічбаваў і выклаў у сеціва шэдэўры каталіцкага мастацтва
01.05.2017 08:41

11 тысяч алічбаваных экспанатаў з'явіліся ў красавіку на інтэрнэт-старонцы знакамітага музея Прада, які ўзнік са скарбніцы іспанскіх каралёў і сабраў адну з найлепшых у свеце калекцый хрысціянскага еўрапейскага мастацтва.

 
Мужчына, які рабіў замах на Яна Паўла ІІ, хоча сустрэцца з папам Францішкам
28.04.2017 15:49

Турак Мехмет Алі Агджа, які ў 1981 годзе страляў у Папу Рымскага Яна Паўла ІІ, выказаў жаданне сустрэцца з сённяшнім Пантыфікам у Каіры, куды той павінен прыбыць з візітам 28 красавіка.

 
Бундэстаг забараніў супрацоўнікам дзяржструктур насіць нікаб і бурку
28.04.2017 13:22

Нямецкі Бундэстаг забараніў жанчынам, якія працуюць у гарадскіх адміністрацыях, войску і судах, цалкам закрываць свой твар. Забарона насіць буркі і нікабы была адобрана 27 красавіка вечаровым галасаваннем урадавай кааліцыі хрысціянскіх дэмакратаў і сацыялістаў. Апазіцыя прагаласавала супраць.

 
Пакістан: Касцёл ва ўмовах надзвычайнага рэжыму
28.04.2017 10:05

Каталіцкія школы Пакістана ў сувязі з узмоцненымі мерамі бяспекі дзеля папярэджання тэрарыстычных нападаў цяпер больш нагадваюць турмы. Пра гэта паведаміў арцыбіскуп Себасцьян Шоў з Лахора.

 
«Ніхто на зямлі не ведае пра мяне, а ты, мама, ведаеш»: калыханка для мамы
27.04.2017 15:06

Прыгожая пясочная анімацыя, спакойная музыка, спеў маленькага скарбу, які толькі зарадзіўся і які для ўсяго свету яшчэ з’яўляецца таямніцай, але ўжо спявае сваёй маці першыя словы любові.

 
Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс» упершыню пройдзе ў Мюнхене
27.04.2017 09:16

21-ты Міжнародны кангрэс дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс» сёлета пройдзе з 6 па 8 верасня на тэму «Крызіс як шанс для Еўропы. Уклад Касцёла». У гэтым годзе кангрэс пройдзе ў Мюнхене.

 
Панама спадзяецца зарабіць падчас Сусветных дзён моладзі да 600 тысяч еўра
26.04.2017 14:07

Прэзідэнт Панамы Хуан Карлас Варэла ацэньвае магчымы прыбытак для краіны ў 500-600 мільёнаў еўра. У 2019 годзе Панама стане гаспадыняй СДМ, якія традыцыйна лічацца найбуйнейшымі сусветнымі сустрэчамі каталіцкай моладзі з Папам Рымскім.

 
Еўрапейская канферэнцыя на тэму касмічнага смецця: 750 тысяч небяспечных аб’ектаў на арбіце
26.04.2017 12:01

У нямецкім горадзе Дармштаце прайшла VII Еўрапейская канферэнцыя па праблемах касмічнага смецця. На сустрэчы ў аператыўным цэнтры Еўрапейскага касмічнага агенцтва вучоныя, інжынеры, палітыкі абмяркоўвалі сур’ёзныя праблемы, звязаныя з колькасцю арбітральнага смецця.

 
У Расіі праходзяць памятныя мерапрыемствы па ахвярах Халакосту
25.04.2017 13:12

Шэраг адукацыйных і памятных мерапрыемстваў праходзіць у Маскве і расійскіх рэгіёнах з нагоды гадавіны паўстання яўрэяў у Варшаўскім гета ў 1943 годзе. У яўрэйскіх супольнасцях усяго свету гэты дзень вядомы як Дзень Катастрофы і гераізму.

 
Даследаванні: сацсеткі негатыўна ўплываюць на самаацэнку дзяцей
25.04.2017 11:24

Даследчыкі з Універсітэта Шэфілда прыйшлі да высновы, што выкарыстанне сацыяльных сетак і месенджэраў можа аказваць негатыўны ўплыў на самаацэнку дзяцей.

 
У Ізраілі плануюць аднавіць горад біблейскага цара Ірада
25.04.2017 09:03

Фонд Ротшыльдаў і карпарацыя Эдмунда дэ Ротшыльда інвестуе больш за 100 мільёнаў шэкелеў у праект па рэстаўрацыі старажытнага горада Кесарыі Палесцінскай, пабудаванага царом Ірадам Вялікім.

 
Святар Аляксандр Кліменка стаў пераможцам украінскага шоў «Голас»
24.04.2017 16:17

У якасці прыза 33-гадовы праваслаўны святар атрымаў кватэру ў Кіеве, трохмесячную ратацыю на радыё, а таксама магчымасць запісаць песню і кліп. Ён адмовіўся ад «музычнай часткі» прыза на карысць суперніцы па фіналу Інгрыд Касценка.

 
Арцыбіскуп Вашынгтона: Кожную гадзіну за веру ў свеце забіваюць хрысціяніна
24.04.2017 11:00

«Згодна з паведамленнямі, каля 200 мільёнаў хрысціян жывуць пад пагрозай фізічнага гвалту, зняволення, катаванняў ці нават смерці з-за таго, што яны маюць веру, непрымальную для валадароў у той ці іншай частцы свету», — адзначыў 20 красавіка кардынал Дональд Вёрл, арцыбіскуп Вашынгтона.

 
Польскія спевакі прадставілі відэакліп пра «пекла» ў Сірыі
21.04.2017 16:18

Польскія спевакі і музыкі запісалі спеў пра жыхароў Сірыі, якія церпяць з прычыны Грамадзянскай вайны, што працягваецца ў іх краіне з вясны 2011 года. Музычны кліп быў зняты ў падтрымку праграмы польскага «Карытас» — «Сям’я для сям’і».

 
Прагноз: у 2035 годзе ў свеце будзе нараджацца больш мусульманаў, чым хрысціянаў
21.04.2017 13:39

Прыкладна праз 20 гадоў, а значыць да 2035 года, колькасць нованароджаных у мусульманскіх сем’ях перавысіць колькасць нованароджаных у хрысціянскіх сем’ях, хоць хрысціянаў у свеце ўсё яшчэ будзе больш на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 6 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.