Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навіны ў свеце


У гістарычным цэнтры Рыма пройдзе Святая ноч
22.05.2017 09:43

У ноч з 27 на 28 мая ў святынях гістарычнага цэнтра італьянскай сталіцы пройдзе Святая ноч. Мэта акцыі — адраджэнне любові да патрабуючых і адкінутых, гатоўнасць быць гасціннымі для іх.

 
Сын прэм’ер-міністра Польшчы стане святаром
20.05.2017 11:30

25-гадовы Тыматэуш Шыдла атрымае прэзбітэрскае пасвячэнне 27 мая. Яго маці Беата Шыдла з’яўляецца прэм’ер-міністрам Польшчы з 2015 года.

 
Патрыярх Кірыл заклікаў шукаць шляхі збліжэння паміж праваслаўнымі і католікамі
19.05.2017 13:33

21 мая ўпершыню за 930 гадоў у Маскву і Санкт-Пецярбург будзе прывезена частка рэліквій Мікалая Цудатворца, якія захоўваюцца ў папскай базыліцы італьянскага горада Бары. У Расіі рэліквіі прабудуць да 28 ліпеня.

 
«Карытас» Украіны аказвае медыка-сацыяльную дапамогу жыхарам буфернай зоны
19.05.2017 11:32

Дамашняя апека ў буфернай зоне — унікальны праект медыка-сацыяльнага суправаджэння «Карытас» Украіны. Для працы ў праекце «Карытас» Запарожжа, Марыупаля, Краматорска і Старабельска, якія працуюць у «шэрай зоне», былі задзейнічаны 200 мясцовых жыхароў.

 
ЮНІСЕФ: колькасць непаўналетніх мігрантаў без апекі бацькоў узрасла ў пяць разоў
19.05.2017 10:07

Колькасць дзяцей і моладзі, якія блукаюць па свеце як мігранты без апекі дарослых, павялічылася ў пяць разоў у параўнанні з 2010 годам. Пра гэта паведамляе ЮНІСЕФ.

 
Венесуэла на парозе грамадзянскай вайны: 21 мая — нацыянальная малітва за мір
18.05.2017 15:12

Епіскапат Венесуэлы абвясціў 21 мая днём агульнанацыянальнай малітвы за дыялог і паяднанне. Сітуацыя ў гэтай паўднёваамерыканскай краіне выходзіць з-пад кантролю — Венесуэла ў некалькіх кроках ад грамадзянскай вайны.

 
Алепа прысвяцілі Маці Божай Фацімскай
18.05.2017 14:20

Католікі сірыйскага Алепа прысвяцілі Маці Божай Фацімскай свой горад, які яшчэ не так даўно быў арэнай цяжкіх баёў. Прысвячэнне адбылося падчас святой Імшы 13 мая, у дзень 100-годдзя першага аб’яўлення Фацімскай Пані, у касцёле св. Францішка Асізскага.

 
У Расіі здымуць пралайфаўскі мастацкі фільм для пракату ў кінатэатрах
17.05.2017 11:46

Фільм пра аборты для пракату ў кінатэатрах плануюць зняць з нагоды 100-годдзя легалізацыі абортаў у Расіі. Прыняўшы дадзеную пастанову ў 1920 годзе, РСФСР стала першай дзяржавай у свеце, якая ўзаконіла перарыванне цяжарнасці.

 
У ЦАР сотні забітых: людзі шукаюць прытулку ў касцёлах
17.05.2017 10:03

Сотні забітых, цэлыя натоўпы людзей у пошуках прытулку ў касцёлах і на місіях. Насілле з новай моцай уварвалася ў штодзённасць Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі.

 
Італія: імігранты павінны прытрымлівацца каштоўнасцяў краіны, якая іх прымае
16.05.2017 15:11

15 мая італьянскі Вярхоўны суд прагаласаваў за тое, каб імігранты, якія вырашаюць пасяліцца ў заходняй краіне, «маюць абавязак дапасоўвацца да каштоўнасцяў гэтага грамадтва». Разам з тым, як адзначаецца, імігранты не павінны выракацца сваіх каранёў.

 
3 ліпеня ў Панаме прэзентуюць гімн СДМ
16.05.2017 14:41

3 ліпеня пройдзе прэзентацыя гімна 34-х Сусветных дзён моладзі ў Панаме. Пра гэта паінфармаваў старшыня Арганізацыйнага камітэта СДМ Панама-2019 арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Уллоа Мендзьета 14 мая.

 
Мусульмане Егіпта рыхтуюць закон супраць экстрэмізму
16.05.2017 12:21

Шэйх Ахмед аль-Тайеб, які кіруе ісламскім універсітэтам Аль-Азхар у Каіры, стварыў камісію па падрыхтоўцы праекта закона, які будзе супрацьстаяць нянавісці і насіллю з прычыны рэлігіі.

 
У Панаме прадставілі афіцыйны лагатып СДМ-2019
15.05.2017 18:06

Арганізацыйны камітэт Сусветных дзён моладзі, якія ўпершыню пройдуць у Цэнтральнай Амерыцы, прадставіў афіцыйны лагатып каталіцкага форуму.

 
Новым прэзідэнтам Карэі стаў католік
15.05.2017 11:29

«Мы молімся аб тым, каб новы прэзідэнт стаў вялікім лідарам, які прывядзе да поўнага міру на Карэйскім паўвостраве і да развіцця карэйскай нацыі», — так паўднёвакарэйскія каталіцкія біскупы прывіталі новага прэзідэнта краіны Мун Чжэ Іна.

 
Фаціма: Францішак і Жасінта Марту абвешчаны святымі
13.05.2017 13:29

Двое з трох візіянераў з Фацімы — Францішак і Жасінта Марту — былі абвешчаны святымі. 13 мая іх кананізацыю здзейсніў папа Францішак на пачатку св. Імшы, якую ўзначаліў у фацімскім санктуарыі Маці Божай Ружанцовай у сотую гадавіну першага аб’яўлення тут Маці Божай.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 4 з 92
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.