20 красавіка Вярхоўны суд РФ прызнаў эктрэмісцкай дзейнасць «Упраўленчага цэнтра сведкаў Іеговы ў Расіі» і забараніў яго работу. Таксама суд вынес рашэнне канфіскаваць у даход дзяржавы маёмасць арганізацыі.
18 красавіка, за дзесяць дзён да візіту папы Францішка ў Егіпет, на паўвостраве Сінай каля паліцэйскага пункту недалёка ад праваслаўнага манастыра святой Кацярыны адбылася стральба, у выніку якой быў забіты адзін паліцэйскі і паранены чатыры іншыя.
Двухдзённая міжнародная канферэнцыя «Рэлігійнасць і клінічная псіхіятрыя» з удзелам вядучых сусветных вучоных распачалася 20 красавіка ў Навуковым цэнтры псіхічнага здароўя ў Маскве.
Поспехі ў навукова-тэхнічным прагрэсе ў сукупнасці з дасягненнямі медыцыны і навукі давалі людзям у савецкія часы ўсведамленне, што яны непераможныя. Быццам чалавек сам сабе бог.
Нагодай для напісання кампазіцыі стала тэма пераследу хрысціянаў. Песня ўключана ў дыск Nieśmiertelni (Несмяротныя). «Той, хто у бедных і засмучаных распазнаў сваіх блізкіх, спазнае міласэрнасць Бога, бо любоў сваю Богу паказалі», — гэта фрагмент з новай песні «Бяда».
Святар Аляксандр Кліменка, удзельнік украінскага шоу «Голас» (7 сезон), падчас выступу ў прамым эфіры, які прыпаў на Вялікдзень, выканаў візантыйскі спеў на грэчаскай мове «Аксіон Эсцін» — малітву да Багародзіцы «Дастойна ёсць».
Большасць з апытаных (62 працэнты) падтрымліваюць заканадаўчую ініцыятыву аб забароне дзецям да 14 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Гэта вынікае з вынікаў апытання Усерасійскага цэнтра вывучэння грамадскага меркавання (УЦВГМ).
«Хрысціянства яшчэ шмат чаго можа даць Еўропе», — адзначыў пасля гістарычнага візіту лідараў Еўрапейскага Саюза ў Ватыкан прэзідэнт Еўрапейскага парламента ў сваім артыкуле, напісаным для італьянскага каталіцкага агенцтва SIR.
Біскупы Сірыйскага Каталіцкага і Халдзейскага Каталіцкага Касцёлаў, а таксама Сірыйскай Праваслаўнай Царквы дамовіліся супольна рэалізоўваць «план Маршала», пакліканы садзейнічаць вяртанню хрысціянскіх бежанцаў у правінцыю Ніневія.
Адміністрацыя прэзідэнта Дональда Трампа адмовіла ў фінансаванні фонда ААН па насельніцтву (UNFPA), таму што ён удзельнічае ў прымусовых абортах, якія практыкуюцца ўладамі камуністычнага Кітая.
У 2010-м каманда Наліча выступіла на Еўрабачанні. Больш пра музыканта практычна ніхто нічога не ведае. А дарма! У Наліча архітэктурная і акадэмічная музычная адукацыя. Ён спявае партыі з «Травіяты», піша для тэатра, а паўгады таму прыняў хрост...
Напрыканцы сакавіка ў Дзярждэпартаменце ЗША Меланія Трамп, першая ледзі, і Томас Шэнан, намеснік дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаннях, уручылі штогадовую міжнародную прэмію Women of Courage, прызначаную для адважных жанчын, якія выконваюць сваю місію ў небяспечных і складаных абставінах.
У Гістарычным музеі Каталоніі адкрылася выстаўка, на якой можна будзе даведацца пра паходжанне і лад жыцця тампліераў — прадстаўнікоў духоўна-рыцарскага ордэна, пра які складзена шмат містычных легенд.
«Калі табе падалося, што “Пакуты Хрыстовы” — гэта моцны фільм, то пабачыш, што мы зробім зараз. Гэта будзе найбольшы фільм у гісторыі кінематографа», — сказаў акцёр.
4 красавіка Андрэю Таркоўскаму споўнілася б 85 гадоў. Сын славутага расійскага кінарэжысёра Андрэй Таркоўскі-малодшы ў інтэрв’ю РИА Новости распавёў, як пад уплывам творчасці яго бацькі людзі змянялі сваё жыццё і абіралі шлях святарства.