«Разам з усімі католікамі і веруючымі іншых канфесій і рэлігій я звяртаюся да Бога з гарачай малітвай аб вызваленні Расіі і ўсяго свету ад праклёну тэрарызму», — адзначыў арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Паоло Пеццы ў сувязі з выбухам у метро ў Санкт-Пецярбургу, які адбыўся 3 красавіка.
Катэдральны сабор Фларэнцыі Санта Марыя дэль Фьёрэ ўсталяваў спецыяльныя панэлі для таго, каб турысты маглі пакідаць на іх свае надпісы. Дадзеная мера ўведзена для таго, каб мірна змагацца з вандаламі.
Самая высокая святыня манаскай рэспублікі — сабор Архістратыгаў манастыра Дахіар — прыйшоў у запусценне і не вытрымае першага землятрусу. На паўвостраве яны здараюцца даволі часта.
У Паўночнай Карэі па-ранейшаму ёсць хрысціяне, але іх сітуацыя вельмі складаная — жыць даводзіцца ў катакомбах. Пра гэта паведаміў выданню Le Monde французскі місіянер кс. Філіп Блот, які штодзень дапамагае жыхарам гэтай камуністычнай краіны, якія маюць намер уцячы ў Кітай.
Да захавання і ўмацавання памяці пра Пантыфікат і асобу св. Яна Паўла ІІ, а таксама да перадачы гэтай памяці наступным пакаленням заклікаў кардынал Казімір Ныч, звяртаючыся да папскіх арганізацый, якія 29–30 сакавіка ўдзельнічаюць у V Форуме ініцыятыў, прысвечаных Яну Паўлу ІІ.
Партал JerusCandle.com запусціў два віртуальных туры для тых, хто жадае, але пакуль не можа фізічна наведаць Святую Зямлю. Сайт прапануе прайсці крыжовым шляхам Хрыста і наведаць святыню Гробу Пана.
У новым фільме «Пасля цябе» галоўнага героя Аляксея Цемнікава — знакамітага артыста балета, кар’ера якога перарвалася ў 1990-я з-за траўмы пляча, — іграе Сяргей Бязрукаў.
25 красавіка пілігрымкай у французскую вёску Тэзэ завершыцца візіт Патрырха Барталамея ў Швейцарыю з нагоды 50-годдзя праваслаўнага цэнтра ў Шамбезі.
У маскоўскіх школах можа з’явіцца рэлігійнае спецхарчаванне: ідэю раздачы вучням посных, кашэрных і халяльных бясплатных абедаў абмяркоўваюць у гардуме расійскай сталіцы.
«Суправаджаць моладзь, каб у свабодзе адказаць на заклік Хрыста», — тэма міжнароднага сімпозіума, які па ініцыятыве Рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы (ССЕЕ) распачаўся 28 сакавіка ў Барселоне.
Руская Праваслаўная Царква падтрымлівае забарону сурагатнага мацярынства, бо падобная практыка прыніжае годнасць жанчыны і падрывае асновы сямейных каштоўнасцяў. Пра гэта паведаміў ТАСС намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Вахтанг Кіпшыдзэ.
Гэты арганіст, безумоўна, мае пачуццё гумару. У парафіі, дзе нясе служэнне, ён любіць іграць творы, якія не належаць да канонаў касцёльных песень.
З’яднаная Еўропа жыццёва неабходная для абароны свабоды, дэмакратыі і міру, адзначыў Старшыня Еўрапарламента Антоніа Таяні ў інтэрв'ю Ватыканскаму радыё, якое даў 24 сакавіка за некалькі гадзін да запланаванай у Ватыкане сустрэчы Святога Айца з лідарамі еўрапейскіх дзяржаў. Яны прыбылі ў італьянскую сталіцу з нагоды святкавання 25 сакавіка 60-годдзя падпісання Рымскіх пагадненняў.
Ёнмі Парк нарадзілася і правяла дзяцінства ў Паўночнай Карэі. Сваю краіну яна лічыла «лепшай у свеце». Але ўсё змянілася пасля таго, як яе маці падзялілася лістом сястры свайго калегі.
У пачатку сакавіка Славянская Біблейскай Місіянерская Школа ў ЗША прэзентавала першы музычны кліп на песню «Ойча наш» — гімн Усемагутнаму, прызнанне ў любові Богу і гатоўнасці ісці за Яго воляй паўсюль і заўсёды.