Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Слова біскупа Дзям’янкі да навучэнцаў семінарыі ў Пінску на пачатак навучальнага года 2012/2013

Зала св. Зыгмунта ў будынку семінарыі, 1 кастрычніка 2012 г.

Паважаныя клерыкі нашай Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі! З ласкі Божай распачынаеце новы год фармацыі ў гэтай касцёльнай навучальнай установе. Якая гэта ўстанова — духоўная семінарыя? Гэта акрэслены час і месца, але перш за ўсё гэта выхаваўчая супольнасць у дарозе. У Касцёле гэта свайго роду працяг супольнасці Апосталаў, сабраных каля Хрыста, якія слухаюць Яго словы, рыхтуюцца прыняць Пасху, чакаюць спаслання дароў Духа Святога, каб распачаць давераную ім місію. Семінарыя — гэта пэўная практыка ў жыцці выхаваўчай супольнасці Касцёла, альбо свайго роду супольнасці, якая выхоўваецца. Рамкі гэтага выхавання акрэслены спецыфічнай мэтай: спадарожнічаць будучым святарам у іх пакліканні, а менавіта ў яго распазнанні, дапамагчы ў прыняцці яго і ў падрыхтоўцы да прыняцця святарскага пасвячэння з уласцівымі гэтаму сакрамэнту ласкамі і абавязкамі, дзякуючы якім святар становіцца падобным да Хрыста — становіцца здольным і абавязаным да ўдзелу ў Яго збаўчай місіі ў Касцёле і ў свеце. Але нельга забываць, што сам кандыдат да святарства павінен адчуваць сябе неабходным і незаменным пратаганістам сваёй фармацыі.

Сягаючы даўніны, можна сказаць, што калісьці такія індэксы атрымоўвалі вашы папярэднікі ў розныя гады. Некаторыя з іх залічаны Касцёлам у лік благаслаўлёных. Яны добра выкарысталі час, дадзены ім Панам.

Перад вамі час фармацыі. Для некаторых першы год, для іншых — наступны альбо ўжо апошні, шосты год падрыхтоўкі у сценах семінарыі да пачатку пастырскага служэння. Жадаю вам руплівасці ў здабыцці ўсіх тых якасцяў, якімі павінен адзначацца святар, пакліканы ў сучасным свеце несці Добрую Навіну аб Езусе Хрысце як аб адзіным Збаўцы свету.

Партыкулярны Касцёл у Беларусі даў для вашай фармацыі найлепшых з прэзбітэраў, каб яны як выкладчыкі і выхаваўцы спадарожнічалі вам падчас фармацыі да святарства. Будзьце пільнымі і адкрытымі на кіраўніцтва з боку тых, якія велікадушна будуць вам даваць тое, што так неабходна ў будучыні для вас, — тэалагічныя і філасофскія веды, увод у духоўнае жыццё, заснаванае на малітве, кантакце з Богам, у семінарыйнай капліцы, у катэдры, у касцёлах. Тут набудзеце з часам фармацыю пастаральную, а на вызначаны час для вас будзе фарматарам таксама і пробашч у парафіі. Час прабывання ў семінарыі — гэта і час чалавечай фармацыі. Сучасны апостал павінен мець вельмі добрыя чалавечыя якасці. Прабываючы разам, вы будзеце таксама дапамагаць адзін аднаму ў здабыцці гэтых якасцяў — праз супольнае пражыванне, малітву ў капліцы, спажыванне пасілку ў сталоўцы, арганізуючы час на адпачынак, пры індывідуальнай падрыхтоўцы да заняткаў у бібліятэцы і ў чытальні, у аўдыторыях, на спартыўнай пляцоўцы.

Жадаю, каб святы Тамаш Аквінскі, апякун семінарыі, духоўныя асобы, звязаныя з нашай семінарыяй, — благаслаўлёны ксёндз Мечыслаў Багаткевіч, выпускнік семінарыі, Слугі Божыя біскуп Зыгмунт Лазінскі, заснавальнік семінарыі, і кс. Аляксандр Зянкевіч, выпускнік гэтай семінарыі, спрыялі вам малітвамі ў Бога, каб час фармацыі прайшоў для вас з духоўным спажыткам.

Адноўлена 01.10.2012 11:56
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Выступленні

01.07 13:08Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі з нагоды 100-годдзя Яе аб’яўленняў у Фаціме
15.05 15:02Даклад арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на сімпозіуме да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
05.05 15:04Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды ўрачыстасці св. Андрэя Баболі, апекуна Пінскай дыяцэзіі
02.05 12:53Даклад Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на тэму «Узаемадзеянне Касцёла і дзяржавы ў наш час»
13.04 13:51Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас пастырскай сустрэчы ў Вялікі чацвер
30.01 12:53Прамова Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас урачыстасці св. Яна Боско ў Мінску
21.01 19:01Прамова Мітрапаліта Кандрусевіча падчас набажэнства ў межах Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў
23.12 16:38Пастырскае пасланне арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Божае Нараджэнне 2016
23.12 11:36Адкрыты ліст Мітрапаліта Кандрусевіча міністру аховы здароўя РБ Васілю Жарко
18.12 16:24Прамова Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра падчас адвэнтавага чування моладзі ў Мінску