«Ужо не рабы, але браты», — так называецца пасланне Папы Францішка на Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2015 г.
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў рэакцыю Грэка-Каталіцкай Царквы адносна пытання аб кананізацыі Францішка Скарыны.
Прадстаўнікі ўсіх рэлігійных канфесій і супольнасцяў Днепрапятроўшчыны паўдзельнічалі ў здымках роліка аб прымірэнні ва Украіне.
6 снежня, ва ўспамін святога Мікалая, гэтае свята па традыцыі адзначалася ў грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры св. Язэпа ў Мінску.
З 6 снежня ў абноўленым фармаце запрацавала інтэрнэт-старонка каталіцкай газеты Віцебскай дыяцэзіі «Каталіцкі Веснік».
Грэка-каталіцкі прыход Трох свяціцеляў запрашае вернікаў на Боскую Літургію 14 снежня (нядзеля), а таксама на святочную службу на Раство Хрыстова 25 снежня. Літургіі пройдуць у катэхетычнай зале на першым паверсе касцёла Нараджэння Божай Маці ў Гомелі, пачатак у 16.30.
«Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя»
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі наведаў аднайменную парафію ў Бабруйску.