Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Свята для дзяцей і моладзі прайшло ў араторыі ў Бараўлянах
09.12.2014 17:16

7 снежня пасля Імшы ў араторыі св. Дамініка Савіо ў Бараўлянах дзеці і моладзь сабраліся на свята, на якое завітаў святы Мікалай. Свята адбылося з нагоды ўрачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — важнага для салезіянскай сям’і дня, бо 8 снежня св. Ян Боско распачаў працу першага араторыя.

 
Урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля: гадавіна заснавання парафіі, першага араторыя і новыя кандыдаты ў аніматары
09.12.2014 16:42

8 снежня, yрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі — вельмі важны дзень для салезіянскай сям’і, бо менавіта 8 снежня св. Ян Боско распачаў працу першага араторыя. Гэта асаблівы дзень таксама для мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля, якая 18 гадоў таму ў гэты дзень пачала існаваць дзякуючы першаму пробашчу кс. Ігару Лашуку SDB.

 
Папа запаліў ёлачныя агні: «Няхай будзе ў вас святло Хрыста!»
09.12.2014 15:56

«Няхай будзе ў вас святло Хрыста», — з гэтымі словамі ўвечары 8 снежня Папа Францішак звярнуўся ў спецыяльным відэапасланні да жыхароў старажытнага італьянскага горада Губіо. Нагодай для паслання стала цырымонія запалення адной з самых вялікіх ёлак, размешчанай на гары Інджына. У 18.30 Святы Айцец адправіў з Ватыкана сігнал аб запальванні ёлачных агней, якія будуць запаленыя да вечара 6 студзеня.

 
У Польшчы распачаўся беатыфікацыйны працэс святара Пятра Скаргі
09.12.2014 14:29

У Кракаве распачаўся працэс па беатыфікацыі езуіта Пятра Скаргі SJ. Гістарычная і тэалагічная камісіі будуць даследаваць сабраныя матэрыялы на тэму Слугі Божага. Пра гэта паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Польшчы.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Цень інквізіцыі
09.12.2014 13:51

Напэўна, кожны з нас не раз чуў такія словы: «Касцёл з дапамогай інквізіцыі закатаваў да смерці тысячы нявінных людзей». І часта мы не ведаем, што і адказаць на гэта. Ці сапраўды інквізіцыя была тым, што аб ёй думае большасць нашых сучаснікаў? Некаторыя аспекты, звязаныя з ёй, мы паспрабуем высветліць сёння.

 
Віншаванне ад святога Мікалая: новая акцыя місіі «Чыстае сэрца»
09.12.2014 13:13

Моладзевая місія «Чыстае сэрца» распачынае дабрачынную акцыю «Святы Мікалай адказвае».

 
Папа даў інтэрв’ю аргенцінскай газеце «La Nacion»
09.12.2014 12:14

Папа Францішак даў вялікае інтэрв’ю аргенцінскай газеце «La Nacion». Пантыфік адказаў на шэраг пытанняў адносна апошніх падзей у Касцёле і сваім жыцці.

 
Святы Айцец: «Збаўленне — бескарыслівы дар Пана»
09.12.2014 11:50

«Збаўленне – гэта бескарыслівы дар Бога, які прыходзіць да нас і селіцца ў нас. Атрымаўшы задарма, мы пакліканы задарма даваць», — сказаў Папа Францішак перад малітвай «Анёл Панскі» на плошчы св. Пятра 8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі.

 
У віцебскай парафіі Святой Барбары прайшлі Мікалайкі
09.12.2014 11:46
7 снежня ў парафіі Св. Барбары ў Віцебску для малодшых вернікаў і іх бацькоў падчас дзіцячай Імшы была зладжана своеасаблівая сустрэчы са святым Мікалаем.
 
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у Гудагаі Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння
09.12.2014 11:38

7 снежня ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў святую Імшу падзякі за 25 гадоў біскупскага служэння.

 
<< Першая < Папярэдняя 1001 1002 1003 1004 1005 1006 1007 1008 1009 1010 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1010 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.