Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
У Ватыкане раздалі малітоўнікі ад Святога Айца
14.12.2014 16:35

14 снежня пасля малітвы “Анёл Панскі” Папа Францішак благаславіў, згодна з даўняй традыцыяй, фігуркі нованароджанага Езуса, якія вернікі прынеслі з сабой на плошчу св. Пятра і якія будуць пазней пакладзены ў святочныя яслі. Прысутныя на ватыканскай плошчы атрымалі таксама спецыяльны падарунак ад Святога Айца – малітоўнік.

 
У Ракаве ўзгадалі кс. Яна Такарскага SDB у 40-ю гадавіну яго смерці (+ фота)
14.12.2014 13:49

14 снежня, у ІІІ Нядзелю Адвэнту, у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай (св. Дамініка) у Ракаве прайшла ўрачыстая святая Імша памяці кс. Яна Такарскага SDB, былога пробашча мясцовай парафіі, 40-я гадавіна смерці якога прыпадае ў гэтым годзе. Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Папу Францішку напішуць ліст ад моладзі Беларусі
14.12.2014 13:13

З такой ініцыятывай падчас начнога чування моладзі ў Мінску выступіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх адзначыў, што гэты ліст стане падзякай беларускай моладзі за духоўны клопат Святога Айца і перададзенае Пантыфікам благаслаўленне для моладзі Беларусі.

 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на III Нядзелю Адвэнту
14.12.2014 11:52

Ракаў, 14 снежня 2014 г.

 
«Няма большай сілы на зямлі, чым малітва»: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч падчас начнога чування моладзі
14.12.2014 11:44

Асаблівую ролю малітвы ў жыцці чалавека падкрэсліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч падчас гаміліі, якую прамовіў да моладзі на начным чуванні ў мінскай архікатэдры 13 снежня.

 
Ян 1, 6-8. 19-28
14.12.2014 03:00
«Сярод вас стаіць той, каго вы не ведаеце»
 
14 снежня — ІII Нядзеля Адвэнту, Год B
14.12.2014 03:00
1 чыт. Іс 61, 1-2a. 10-11;
Пс. Лк 1, 46b-48. 49-50. 53-54.
2 чыт. 1 Тэс 5, 16-24.
Ев. Ян 1, 6-8. 19-28.


 
Гамілія Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча падчас святой Імшы малітоўнага чування моладзі
13.12.2014 23:22

Мінская архікатэдра, 13 снежня 2014 г.

Сіла малітвы

 
Апостальскі Нунцый цэлебраваў Імшу ў 10-годдзе кансэкрацыі касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваполацку
13.12.2014 15:10

11 снежня, у 10-ю гадавіну кансэкрацыі касцёла Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваполацку (Віцебская дыяцэзія) Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці цэлебраваў у парафіі святую Імшу, падчас якой удзяліў сакрамэнт канфірмацыі.

 
Успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы
13.12.2014 03:00
  Успамін св. Люцыі, панны і мучаніцы.
 
<< Першая < Папярэдняя 1001 1002 1003 1004 1005 1006 1007 1008 1009 1010 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1006 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.