6 верасня 2014 г. у межах свайго візіту ў Львоў Мітрапаліт Мінска-Магілёўкі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыняў удзел у пастырскай сустрэчы духавенства Львоўскай архідыяцэзіі. Беларускі іерарх выступіў на сустрэчы з канферэнцыяй, звернутай да святароў і кансэкраваных асобаў.
6 верасня 2014 г. святой Імшой у касцёле св. Сымона і св. Алены адкрыўся новы навучальны год у «Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля». 22 залікоўкі ўручылі навучэнцам першага курса, якія паступілі на вучобу з розных дыяцэзій Беларусі.
6 верасня 2014 г. у межах свайго візіту ў Львоў на ўрачыстасці, прысвечаныя бл. Якубу Стрэпу і дыяцэзіяльнаму дню моладзі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў працэсію з рэліквіямі бл. Якуба Стрэпы ад касцёла св. Антонія праз цэнтр горада да катэдральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Затым у катэдры іерарх узначаліў святую Імшу.
Хрысціянін павінен не быць рабом шматлікіх маленькіх прадпісанняў, а адкрыць сэрца на новую запаведзь любові, сказаў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты 5 верасня.
Дарагія браты і сёстры! Сёння Езус вучыць нас, што мы павінны маліцца і быць трывалымі ў нашай малітве. «Калі б двое з вас на зямлі згодна прасілі б нейкай рэчы, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх». Але якой павінна быць наша малітва і чаго ад нас чакае Езус?
«Чаму вы робіце тое, што не дазволена ў шабат?»
5 верасня 2014 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прыбыў у Львоў, каб прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных бл. Якубу Стрэпу і дыяцэзіяльнаму дню моладзі.
5 верасня 2014 г. у Фрайзінгу (Германія) завяршыўся 18-ы Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс». Заключная подыумная дыскусія медыйнага форума была прысвечана ўзаемаадносінам Касцёла і касцёльных СМІ. Тэмай наступнага кангрэса стане абмеркаванне праблем моладзі ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе.
4 верасня 2014 г. у Ватыкане была ўрачыста адкрыта інтэрнэт-платформа “Scholas occurentes” – пэўнага кшталту адукацыйная сацыяльная сетка, мэта якой заключаецца ў тым, каб злучыць паміж сабой школы ўсяго свету і спрыяць выхаванню моладзі ў духу культуры сустрэчы і міру. Ініцыятыва была рэалізавана аднайменнай ватыканскай адукацыйнай структурай, якая ўзнікла па ініцыятыве Папы Францішка.