У буднія дні супрацоўнікі сінгапурскага бізнэс-цэнтра Чангі каталіцкага веравызнання падчас абедзеннага перапынку змогуць прыняць удзел у святой Імшы, як гэта ўжо адбываецца ў іншых раёнах горада-дзяржавы.
У ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму душпастырскіх выклікаў, звязаных з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі, якая пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка 2014 г., прымуць удзел не толькі іерархі і эксперты ў сацыяльных навуках, але і сужэнскія пары. Пра гэта паведаміў у інтэрв’ю інтэрнэт-парталу “Vatican Insider” старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья.
14 верасня 2014 г. на святой Імшы ў 12.00 адбудзецца перадача мінскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Марыі Кольбэ ад францішканаў канвентуальных да хрыстусоўцаў.
Павага, дыялог і супрацоўніцтва – тая зброя, якой можна перамагчы войны, падкрэсліў Папа Францішак у пасланні да ўдзельнікаў “Міжнароднай сустрэчы за мір”, якая праходзіць 7-9 верасня 2014 г. у Антверпене (Бельгія) па ініцыятыве экуменічнай Супольнасці св. Эгідзія. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў, а таксама лідары іншых рэлігій.
Узноўленай па старажытных тэхналогіях Бібліяй Францішка Скарыны, якую прэзентавалі 6-7 верасня падчас правядзення Дня беларускага пісьменства ў Заслаўі, зацікавіліся ў Расіі, Польшчы і Германіі.