“Хрысціянін абавязкова павінен быць міласэрным, таму што гэта самае галоўнае ў Евангеллі. Верны гэтаму навучанню, Касцёл не можа не паўтараць тое самае сваім дзецям: “Будзьце міласэрнымі”, як Айцец, і як Езус”, - на гэта звярнуў увагу Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 10 верасня 2014 г.
На гэтым радыё гучыць фолк і класіка, тут транслююць святыя Імшы, а ў працы журналістам дапамагаюць каля 200 валанцёраў. Пра працу чэшскага сямейнага радыё «Proglas» расказвае намеснік галоўнага рэдактара і вядучы аддзела навін радыё «Proglas» Філіп Брэйндл.
8 верасня ў катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылася святая Імша ў гонар 500-годдзя з дня пераможнай бітвы пад Оршай літоўска-польскіх войскаў. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец.
9 верасня 2014 г. быў апублікаваны спіс удзельнікаў ІІІ Надзвычайнай сесіі Сіноду Біскупаў на тэму “Душпастырскія выклікі, звязаныя з сям’ёй у канктэксце евангелізацыі”, якая пройдзе ў Ватыкане 5-19 кастрычніка. Паводле дакумента, распаўсюджанага Генеральным сакратарыятам Сіноду, у яго працах будуць прымаць удзел 253 чалавекі.
Папа Францішак запэўніў у духоўнай блізкасці і малітоўнай падтрымцы бацькоў і сваякоў амерыканскага журналіста Стывена Джоэля Сотлафа, варварскі забітага тэрарыстамі так званай “Ісламскай дзяржавы Ірака і Леванты” – джыхадзісцкай групоўкі, якая дзейнічае на Блізкім Усходзе. У тэлеграме за подпісам Дзяржсакратара кардынала Пьетро Параліна адзначаецца, што Пантыфік глыбока засмучаны навіной аб трагічнай смерці рэпарцёра.
14 жніўня 2014 г. Легіён Марыі ў Беларусі адзначыў 20-гадовы юбілей. Святкаванне праходзіла ў тры этапы – з 14 жніўня па 6 верасня.
Кроў забітых законніц павінна стаць семем надзеі для будаўніцтва сапраўднага братэрства, – такую перакананасць Папа Францішак выказаў у тэлеграме, скіраванай з прычыны варварскага забойства ў афрыканскім Бурундзі трох італьянскіх місіянерак – с. Лючыі Пулічы, с. Вольгі Раскецці і с. Бернардэты Боджан – на імя Генеральнай настаяцельніцы Місійнага таварыства Марыі, да якога належалі законніцы.
8 верасня ў многіх каталіцкіх парафіях Беларусі адзначаецца ўрачыстасць тытулу касцёла – Нараджэння Маці Божай. Святкаванне ў парафіі ў Відзах (Віцебская дыяцэзія), якая праз месяц адзначыць 100-гадовы юбілей, стала асабліва насычаным: тут прайшлі 8-дзённыя парафіяльныя місіі, адбыўся канцэрт фальклорнага ансамблю і завяршылася спартыўная эстафета «100 кіламетраў добрых спраў».