Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Дзень Маці Тэрэзы адзначаюць законніцы яе супольнасці ў Гомелі
05.09.2014 14:20

Успамін благаслаўлёнай Маці Тэрэзы Калькуцкай, законніцы, заснавальніцы жаночай манаскай кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Любові - супольнасці, якая займаецца служэннем бедным і хворым, - адзначаць манахіні гэтай кангрэгацыі ў Гомелі. Маці Тэрэза — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, у 2003 годзе была далучана да ліку благаслаўлёных.

 
Катэхізіс «Любоў — наша місія» выдалі да Сусветнай сустрэчы сем'яў
05.09.2014 13:07

Сусветная сустрэча сем'яў, якая адбудзецца ў верасні 2015 года ў Філадэльфіі (ЗША), паведаміла пра выданне падрыхтоўчага катэхізіса пад назвай «Любоў — наша місія».

 
Папа Францішак сустрэўся з былым Прэзідэнтам Ізраіля
05.09.2014 13:06

4 верасня 2014 г. Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі былога Прэзідэнта Ізраіля, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Шымона Перэса. Падчас сустрэчы Шымон Перэс падзяліўся са Святым Айцом ідэяй стварэння “Арганізацыі Аб’яднаных Рэлігій” – структуры, на яго думку, пакліканай замяніць ААН.

 
Нунцый ва Украіне заклікаў Захад рашуча дзейнічаць супраць расійскай агрэсіі і супраць пераследу хрысціян у Іраку
05.09.2014 12:54

Арцыбіскуп Томас Галіксан, Апостальскі Нунцый ва Украіне, заклікаў Захад дзейнічаць рашуча супраць расійскай агрэсіі ва Украіне і супраць пераследу хрысціян у Іраку.

 
Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна «OPEN» запрашае новых удзельнікаў
05.09.2014 11:57

Душпастырства студэнцкай і працуючай моладзі Гродна “OPEN” - супольнасць студэнцкай і працуючай моладзі з розных парафій Гродна і мясцовасцяў Гродзенскай вобласці – скіроўвае сваё запрашэнне студэнтам, працуючай моладзі, тым, хто шукае, сумняецца, а таксама ўсім жадаючым. “OPEN” – група маладых людзей, якія пад пастаяннай душпастырскай апекай шукаюць адказы на складаныя пытанні і праблемы і якіх яднае жаданне быць разам.

 
Пастырскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча на пачатак новага навучальнага года
05.09.2014 11:14

«Прашу вас, дарагія бацькі, паклапаціцеся аб тым, каб вашыя дзеці прымалі ўдзел у катэхезе ў парафіі незалежна ад таго, у якім класе яны вучацца, ажно пакуль яны не скончаць школу. Калі вы пэўны час таму прасілі Касцёл аб удзяленні хросту для сваіх дзяцей, вы прынялі на сябе абавязак выхоўваць іх у веры. Памятайце, што катэхеза – гэта адзін з найважнейшых элементаў рэлігійнага выхавання», — адзначае біскуп Гродзенскі.

 
Лк 5, 33–39
05.09.2014 03:00
Калі жаніх будзе забраны ад іх, тады  і будуць посціць
 
5 верасня — XXII Звычайны тыдзень
05.09.2014 03:00
1 чыт. 1 Кар 4, 1-5; Пс 37 (36), 3-4. 5-6. 27-28. 39-40.
Ев. Лк 5, 33-39.

 
Папа Францішак: хто не адчувае сябе грэшнікам — хрысціянін «напалову»
04.09.2014 16:40

Прывілеяванае месца для сустрэчы з Хрыстом — гэта нашы грахі, а калі хрысціянін не здольны адчуваць сябе грэшнікам, збаўленым крывёй Хрыста — то ён хрысціянін «напалову», хрысціянін «цёплы», адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 4 верасня.

 
У фарным касцёле Навагрудка адзначылі ўспамін благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц
04.09.2014 16:12

4 верасня 2014 г., ва ўспамін благаслаўлёных назарэтанак-мучаніц з Навагрудка, адбылася святая Імша ў навагрудскім фарным касцёле, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У час вайны, 1 жніўня 1943 г., сястра Стэлла і дзесяць яе паплечніц былі расстраляны фашыстамі ў лесе каля Навагрудка, аддаўшы жыццё за бацькаў сем’яў і мясцовага святара кс. Аляксандра Зянкевіча.

 
<< Першая < Папярэдняя 1101 1102 1103 1104 1105 1106 1107 1108 1109 1110 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1108 з 1895
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.