Два шатландскія арцыбіскупы заклікалі католікаў прыняць удзел у рэферэндуме аб незалежнасці Шатландыі, які пройдзе 18 верасня. Арцыбіскупы не займаюць пазіцыі «за» ці «супраць» незалежнасці.
Трохдзённы кангрэс, прысвечаны тэме «Касцёл — СМІ — грамадскае меркаванне», распачаўся ў нямецкім Фрайзінгу. Беларускую Канферэнцыю Біскупаў на кангрэсе прадстаўляе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Папа Францішак запэўніў у сваёй блізкасці іракскіх хрысціян, якія перажываюць драматычны перыяд пераследу і насілля з боку тэрарыстычных груповак, што захапілі значную частку краіны. 3 верасня 2014 г., звяртаючыся да арабамоўных вернікаў, перш за ўсё з Ірака, якія прыбылі на агульную аўдыенцыю ў Ватыкане, Пантыфік адзначыў, што Касцёл – гэта Маці, і, як ўсе маці, ён суправаджае сваіх дзяцей, патрабуючых дапамогі.
Мацярынства Касцёла было тэмай катэхезы Папы Францішка падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 3 верасня 2014 г. Пантыфік нагадаў, што людзі не становяцца хрысціянамі “самі па сабе, дзякуючы ўласным сілам, аўтаномным чынам”, не становяцца хрысціянамі “лабараторным” шляхам, але нараджаюцца і ўзрастаюць у веры ўнутры вялікага цела, якім з’яўляецца Касцёл.
Беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перадаў Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці англійскую версію сваёй вядомай кнігі, iлюстраванай гісторыі “Краіна Беларусь” (“This country called Belarus”, аўтар тэксту - Уладзімір Арлоў, мастак - Зміцер Герасімовіч), як падарунак для Папы Францішка.
У апошнія выходныя жніўня па запрашэнні Аддзела каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі свецкія катэхеты Гродзенскай дыяцэзіі сабраліся ў Шчучыне, каб прыняць удзел у рэкалекцыях і духоўна падрыхтавацца да новага катэхетычнага года. Узначаліў духоўныя практыкаванні а. Андрэй Урублеўскі CSsR.
Па запрашэнні Мітрапаліта Львоўскага арцыбіскупа Мечыслава Макшыцкага Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 6-7 верасня 2014 г. наведае Львоў. Візіт іерарха прымеркаваны да штогадовых урачыстасцяў у гонар бл. Якуба Стрэпы – апекуна Львоўскай архідыяцэзіі і XIII Дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі, якая будзе праходзіць пад дэвізам “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны спазнаюць міласэрнасць” (Мц 5, 7).
Успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла.
1 чыт. (сш.16) 2 Кар 4, 1-2. 5-7; Пс 96 (95), 1-2a. 2b-3. 7-8а. 10.Ев. Лк 22, 24-30.Альбо: 1 чыт. 1 Кар 3, 1-9; Пс 33 (32), 12-13. 14-15. 20-21.Ев. Лк 4, 38-44.